Севярынец Павал

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Павал Севярынец.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Лардэйрэ Гі, Канстытуцыі і сістэмы выбараў

Канстытуцыі і сістэмы выбараў

што кажа гістарычны вопыт

Лардэйрэ Гі

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1994

Выдавец: Фонд Сораса

Памеры: 36с.

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2554]

Сыгнатура: XV.1.Lar

Стварэнне новых структур улады — адна з найбольш складаных праблем, якія паўстаюць перад дзяржаўнымі дзеячамі пад час дэмакратычных пераўтварэнняў. Сапраўды, развіццё краіны шмат у чым будзе вызначацца якасцямі створаных інстытутаў улады. Краіны, якія сталіся гістарычнай радзімай сучаснай дэмакратыі, зведалі гэта на сабе з самага пачатку. Англія і Злучаныя Штаты здолелі набыць добрую Канстытуцыю з першай спробы. Англічане «адкрылі» парламенцкі рэжым і захоўваюць яго амаль нязменным ужо тры стагоддзі. Праз стагоддзе амерыканцы вынайшлі сістэму прэзідэнцтва, якая сёння мае дзве сотні гадоў. Францыі з гэтым у свой час не пашанцавала. Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна, абвешчаная ў 1789 г., дажыла да нашых дзён. (Уводзіны, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле