![]() |
![]() |
Інтэрвію, зьмешчаныя ў гэтай кнізе, запісваліся ў сакавіку – траўні 2006 году, г. зн. падчас і адразу пасьля трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Таму невыпадкова ў шэрагу іх прысутнічаюць алюзіі на гэтую палітычную кампанію. Увесну 2006 году незалежныя сацыёлягі канстатавалі, што праводзіць сацыялягічныя апытаньні стала немагчыма, паколькі ў краіне ня створаны ўмовы для вытворчасьці сацыялягічных меркаваньняў. Гэтая канстатацыя праг... Болей »
У зборнік уключаны даклады пра фармаваньне і развіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, на якім разглядаліся пытаньні этнагенэзу, самабытнасьці, стэрэатыпаў, мэнталітэту, дзяржаўнасьці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзеленыя матэрыялы пра нацыянальныя супольнасьці Беларусі. Абуджэньне нацыянальнай самасьвядомасьці вельмі востра ставіць пытаньне аб неабходнасьці глы... Болей »
Асноўныя мэты сучаснай культурнай палiтыкi былi сфармуляваны ў 1998 годзе на Мiжурадавай канферэнцыi ў Стакгольме, прысвечанай палiтыцы ў галiне культуры ў мэтах развiцця. Мэты гэтыя заключаюцца ў тым, каб ператварыць палiтыку ў галiне культуры ў адзiн з ключавых элементаў стратэгii развiцця; заахвочваць творчасць i ўдзел у культурным жыццi; умацоўваць практычную дзейнасць з мэтай захавання i павышэння ролi матэрыяльнай i нематэрыяльнай... Болей »
Справа Францыска Скарыны ў Еўрапейскім кантэксце, Скарынаўскія традыцыі і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне; літаратуразнаўства: агульныя, тэарэтычныя пытанні; беларуская літаратура 14-19 ст. ў яе ўзаемасувязях з іншымі літаратурамі; узаемадачыненні беларускай літаратуры 20 ст. з літаратурамі свету - менавіта па такіх накірунках была падзелена праца даследчыкаў, якія прымалі ўдзел ў ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў «Беларуская кул... Болей »
Шматлікія гісторыкі-даследчыкі ўжо даволі доўгі час параўноўваюць Беларусь і Ірляндыю. Сапраўды, агульнага шмат. Тым больш відавочна гэта пасля навуковых канферэнцыяў, якія час ад часу ладзяцца грамадскімі аб'яднаннямі. Адметна, што падчас правядзення семінараў, даследчыкі не толькі вядуць размову пра нацыянальна-вызваленчы рух, што асабліва яднае Беларусь і Ірландыю. Таксама і разглядаецца этымалогія назваў, магчымасці паходжання іх ад... Болей »
У зборніку прадстаўлены матэрыялы навуковай канферэнцыі, якая праводзілася ў Менску 26-27 лістапада 1998 года. У аснове зборніка ляжаць матэрыялы, якія асвятляюць праблему грамадскіх ідэалаў у беларускай гістарычнай і сучаснай рэальнасці, закранае аспекты рэлігійных і асветніцкіх ідэалаў сучаснага грамадства, а таксама адводзіць значнае месца культуры. Наколькі гэта важна, гаворыць тэзіс, што асоба, якая не мае пэўнай арыентацыі на ідэа... Болей »
Кніга, якая сабрала ў сабе матэрыялы канферэнцыі "Пушкін - Беларуская культура - Сучаснасць", прысвечана не толькі вялікаму рускаму паэту, але таксама і бязмернаму досведу і творчасці песняра, які сваім словам і творамі ўзбагаціў сусветную культуру. Яго слова аказала ўздзеянне і на беларускую культуру. Нездарма ЮНЭСКА 1999 год аб'явіла годам Пушкіна. Што тычыцца расейскай культуры, то шматлікія мовазнаўцы вызначаюць, што менавіта з Пушк... Болей »
Традыцыйна пераменаў найболып прагне моладзь. Тое, што гадамі трываюць людзі старэйшых пакаленьняў і пра што маўчаць, у маладзёнаў выклікае пратэст. Гэтую іх актыўнасьць і спрабуюць любым коштам стрымаць, узяць пад кантроль улады, якім мроіцца прывід "каляровай" рэвалюцыі на менскіх вуліцах... Моладзь сёньня - гэта магутная сіла, зь якой лічацца паліттэхнолягі, будуючы свае рэвалюцыйныя альбо контррэвалюцыйныя схемы. Ад таго, на якім ба... Болей »
Гэты наш нумар прысьвечаны наступствам Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі і беларускага народу. Здавалася б, прайшло ўжо так шмат гадоў, што пра Чарнобыль, радыяцыю, ліквідатараў можна забыцца. Да гэтага заахвочвае нас і ўлада, якая спрабуе эканоміць якраз на ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай бяды, забываючыся пра людзей. Палата прадстаўнікоў сёлета адмовілася разглядаць чарнобыльскае пытаньне - пакінулі яго на наступны год, калі ... Болей »
Спробы ўладаў наладзіць кантроль над апошнімі незалежнымі грамадзкімі і палітьганымі асяродкамі, сродкамі масавай інфармацыі працягваюцца ўвесь час, закамуфлявана альбо адкрыта, імкліва альбо паступова. Трэці сэктар ужо ня першы год змагаецца за існаваньне; стрымліваючы атакі з боку рэжыму, нясе адчувальныя страты. А ўлады, "зачышчаючы" прастору ад "нядобранадзейных" НДА, не зьбіраюцца пакідаць пасьля іх вакууму. Імі заплянаванае стварэ... Болей »