![]() |
![]() |
Сёньня, калі мы шмат гаворым пра "нацыянальнае адраджэньне", пра "адбудову нацыі", вельмі важна паддаць аналізу само паняцьце беларускасьці, паколькі паняцьце гэтае было катастрафічна звужана да паняцьця сялянскасьці, мужыцкасьці, вясковасьці. Звужанасьць паняцьця беларускасьці сталася псыхалягічнай перашкодай на шляху да адраджэньня, да ўсьведамленьня сябе як паўнавартаснага нацыянальнага арганізму. Звужанасьць паняцьця беларускасьці п... Болей »
Для разгляду пытаньня сацыяльнай генэалёгіі ідэі самабытнасьці Беларусі, а значыцца, і права беларусаў на дзяржаўную незалежнасьць стаўлю тэзу: гістарычны працэс - гэта сума ўчынкаў людзей, намеры якіх часта былі зусім іншыя, чым вынікі іх учынкаў (суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў гісторыі). На падмацаваньне гэтай тэзы падам ілюстрацыю, усім нам відавочную: намеры і мэты, якія ставілі перад сабой аўтары савецкай перабудовы, былі далёкія ад ... Болей »
"Няма больш занядбайнай дзедзіны ў сьветавой пісьменнасьці, як гісторыя паняволенных народаў", - гэтыя словы Вацлава Ластоўскага, напісаныя шмат гадоў таму, і сёння застаюцца для нас надзённымі. Знаходзячыся паміж суседзяў - учарашніх братоў па "сацыялістычным лагеры", якія шпарка адраджаюць сваю дзяржаўнасць, трывала ўсталёўваюць незалежнасць, - мы востра адчуваем праўдзівасць гэтых словаў ды, прачынаючыся да нацыянальнага жыцця, хочам... Болей »
Шмат каму, напэўна, будзе нязвыкла сустрэць тут нетрадыцыйныя погляды і на "адзіны старажытнарускі народ", і на ўзнікненне Вялікага Княства Літоўскага, і на "залаты век" у гісторыі нашае дзяржавы, і на вуніі з Польшчай, і на расейскую акупацыю (вядомую як "уз'яднанне"), і, мабыць, на многае іншае. Ды гэта й не дзіва, бо стэрэатыпны занадта глыбока ўеліся ў нашу самасвядомасць. Нас столькі гадоў кармілі хлуснёю, што мы і самі ўжо амаль п... Болей »
Сталася так, што хцівыя суседзі парасцягвалі нашы скарбы, прысвоілі нашы святыні, зрабілі ўсё, каб адбіць нам памяць, а цяпер, пасміхаючыся, часам кажуць: "А хіба ў вас нешта было? Ды каб не мы, вы б дагэтуль у лапцях хадзілі". Кім бы мы былі, "каб не яны", няхай кожны разважыць сам, прачытаўшы кніге. Урэшце, на гэтае, 101-е, пытанне лепей за ўсё адказаць не словамі, а настойлівай працы па адраджэнні нашае мовы, культуры, гаспадаркі, па... Болей »
Да прыняцця хрысціянства продкі беларусаў прытрымліраліся паганскіх (язычніцкіх) веранняў, для якіх было характэрнае шматбожжа. Адным з галоўных багоў быў Пярун - бог грому і маланкі, дажджу, апякун вайсковай справы і княскай дружыны. І дагэтуль маланку ў Беларусі называюць перуном. Лічылася, што бог Пярун трымае ў руках каменныя жорны, і, удараючы адным каменем аб другі, выклікае гром і маланку. Старажытныя каменныя сякеры, як... Болей »
Богам вясновай урадлівасці і плоднасці, а таксама нябесным вершнікам лічыўся Ярыла, які «сумяшчаў» функцыі аграрную і вайсковую. Ёсць падставы лічыць, што Ярыпа ўяўляўся ці сынам, ці адной з іпастасяў Перуна. Богам сонца быў Сотвар, які ў розных мясцовасцях мог насіць і іншыя імёны. Багіняй дабрабыту і ўрадлівасці, апякункай сямейнага жыцця ў нашых продкаў была Цёця, якую ўяўлялі мажной высокай жанчынай з жытнім вянком на галаве, з хле... Болей »
Мінула ўжэ тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўды. Пыталі і пытаюць усе, што чуваці на свеце, хто нам, бедным мужыкам, дасць вольнасць? Но, пр... Болей »
Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, гдзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам! А калі паны схочуць трымаць з намі, так няхай жа робяць па свентай справядлівасці: бо калі іначай — так чорт іх пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаці касу і са... Болей »
Каля часоў IX сталецьця землі, занятыя ўсходнімі, рускімі славянамі, дзяліліся паводлуг рэчных сыстэм і гандлёвых цэнтраў на чатыры тэрыторыі. На поўначы, пасярод вазёр, балот і лясоў, цэнтруючыся ўкола Ільменю, лягла зямля Ноўгарадзкіх славян. Далёка на ўсход цягнуліся гэтыя землі, даходзячы аж да Уральскіх гор. Кіраваў імі «Гаспадзін вялікі Ноўгарад». Пад усходнімі землямі Ноўгараду, паміж Волгаю і Акою, ляглі землі, што цягнуліся д... Болей »