|
|
На першы дзень вайны запланавана дыпламатычная перамога. Барыс Ельцын збіраецца прыняць удзел у мерапрыемствах, якія адбудуцца 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці. Гэтыя звесткі пацвердзіла прэс-служба расійскай амбасады ў Мінску. Паездка ў Мінск будзе мець статус афіцыйнага візыта і прадоўжыцца да 23 чэрвеня. Болей »
Ганчар лічыць начны інцыдэнт спланаванай акцыяй. На мінулым тыдні, у ноч з чацвярга на пятніцу, міліцыя абстраляла з аўтамата машыну дэпутата Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара. Дэпутат не пацяэрпеў, ягоная памочніца параненая. Віктар Ганчар лічыць, што гэта была не выпадковасць, а спецыяльна спланаваная супраць яго акцыя. На прэс-канферэнцыі ў пятніцу ён заявіў, што аўтамабіль, з якога выскачыў аўтаматчык і адкрыў агонь, належыць службе... Болей »
У турме памірае паэт. 5 чэрвеня беларускі паэт Славамір Адамовіч, які ўжо трэці месяц утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, аб’явіў сухую галадоўку і паведаміў пра гэта Генеральнаму пракурору. Толькі на восьмыя суткі, 12-га чэрвеня, Адамовічу дазволілі сустрэцца з прадстаўніком прэсы. Крымінальная справа супраць паэта ўзбуджана з распаўсюджванне верша "Убей прэзидента!" і замах на незаконнае перасячэнне дзяраўнай мяжы. Болей »
Стан "ні міру ні вайны" да восені захаваецца? Беларускія палітыкі аналізуюць перспектывы адносінаў прэзідэнта і спікера. Вядомая прамова спікера Сямёна Шарэцкага, які выказаў ініцыятыву вяртання да парламенцкай рэспублікі, застаецца ў цэнтры ўвагі палітыкаў і грамадскасці. Праўда, сёння акцэнт у абмеркаванні яе магчыных вынікаў робіцца на палітычным лёсе самога Шарэцкага. Болей »
Шарэцкі заяўляе, што Беларусі больш падыходзіць парламенцкая рэспубліка. У Авальнай зале парламента адбылася сенсацыя. Пакуль Аляксандр Лукашэнка расслабляецца ў Сочы, спікер Вярхоўнага Савета сцвярджае, што кіраўніком выканаўчай улады павінен стаць прэм’ер-міністр. Чарговае паседжанне ВС у аўторак, 4 чэрвеня, пачалося даволі нечакана - слова ўзяў Сямён Шарэцкі, які пажадаў выказацца па некаторых праблемах дзейнасці ВС і сітуацыі ў краі... Болей »
Спецназ адвёў душу ў самым людным месцы беларускай сталіцы. У чацвер 30 траўня ў Мінску ўлады ўчынілі сапраўдную паліцэйскую расправу. Было схоплена больш за 100 чалавек, на 84-х з якіх складзеныя пратаколы, дакладная лічба асуджаных пакуль невядомая. Паводле нашай інфармацыі, Міньюст рыхтуе забароны Народнага Фронту. Мінская пракуратура ўжо арыштавала банкаўскі рахунак БНФ. Болей »
Для выбараў хопіць кожнага чацвёртага. 29 траўня Вярхоўны Савет уключыў у парадак дня сесіі пытанне аб правядзенні давыбараў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы. Калі нічога не здарыцца, дэпутаты павінны разгледзець гэтую праблему на адным з бліжэйшых паседжанняў 30 альбо 31 траўня. Праект адпаведнай пастановы прадугледжвае правядзенне давыбараў у сярэдзіне лістапада. Болей »
60 дэпутатаў парламента Украіны заявілі Беларусі пратэст. 60 дэпутатаў украінскага парламента звярнуліся 23 траўня з пратэстам у пасольства Беларусі ў Кіеве з прычыны арышту беларускімі ўладамі сямі ўкраінскіх грамадзян, якія ўжо 32-я суткі ўтрымліваюцца ў СІЗО за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху". Аб гэтым карэспандэнту СВАБОДЫ паведаміў старшыня падкамісіі па правах чалавека парламента Украіны Алег Вітовіч. Болей »
Вячаслаў Сіўчык: "Там можна было памерці і ўладам нічога не дайшло б". - Што датычыць следчых і міліцыянтаў, з якімі мне давялося сустракацца падчас знаходжання ў турме - кажа В. Сіўчык - то я б падзяліў іх на тры катэгорыі. Першыя - іх няшмат - гэта закамплексаваныя людзі, якія проста не лібяць беларусаў. Яны не могуць перажыць перакульванне машын і таму па-зверску ставіліся да арыштаваных. Болей »
Вячаслаў Сіўчык адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе і знаходзіцца ў тэрапеўтычным аддзяленні 3-й мінскай клінікі. Юрый Хадыка на момант падпісання нумара ў друк па-ранейшаму ўтрымліваецца ў камеры следчага ізалятара і працягвае галадоўку пратэсту (23-я суткі). Вячаслаў Сіўчык, пасля 20-ці сутак галадоўкі, быў выпушчаны на волю. У 16:30 Вячаслаў выйшаў за вароты турмы, дзе яго сустракалі жонка, маці, прадстаўнікі Народнага Фронту на чале... Болей »