![]() |
![]() |
«Чарнобыльскі шлях-2008» Ствараецца аргкамітэт па правядзенні 26 красавіка ў Мінску "Чарнобыльскага шляху - 2008". 3 такой ініцыятывай выступіў экскандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. "Сёння беларусаў хвалююць змяненні ў заканадаўстве, скіраваныя на адмену сацыяльных гарантый для перасяленцаў, інвалідаў і ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС", - гаворыцца ў адозве А.МІлінкевіча. На яго думку, удзельнікі акцыі жадаюць "даць ацэнку палі... Болей »
Зварот Саюза беларускіх пісьменнікаў да грамадзян Беларусі Шаноўныя суайчыннікі! У духоўнай спадчыне чалавецтва адным з самых важных багаццяў з'яўляецца родная мова. Без яе немагчыма стварыць нацыянальную культуру. А існаванне народа без сваёй культуры пазбаўленае высокага сэнсу. Вялікая ўвага мовам надаецца сёння ва ўсім свеце. Нездарма 2008 год абвешчаны Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый годам моў, а на нядаўнім саміце кіраўнікоў краін, я... Болей »
472 беларусы могуць стаць неўязнымі ў Польшчу Польская няўрадавая арганізацыя "Фонд Свабода і дэмакратыя" апублікавала рапарт па выніках даследаванняў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Дакумент перш за ўсё выклікае цікавасць тым, што ўтрымлівае спіс дзяржаўных чыноўнікаў, дзеячаў культуры, супрацоўнікаў КДБ, МУС і нават радавых міліцыянераў, якія, на думку аўтараў рапарту, спрычыніліся да парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Усяго ў спіс... Болей »
Пачатак халоднай вайны? Паміж ЗША і Беларуссю грымнуў дыпламатычны скандал. Сваімі каранямі гэты скандал, магчыма, бярэ пачатак яшчэ ад 2006 года, калі прэзідэнт ЗША Джордж Буш выдаў указ аб фінансавых санкцыях у адносінах да дзесяці беларускіх чыноўнікаў, якія мелі дачыненне да парушэнняў правоў чалавека і "тармажэння" дэмакратычных працэсаў. У лістападзе 2007 года Міністэрства фінансаў замарозіла ўсе банкаўскія рахункі "Белнафтахіма",... Болей »
Лябедзька прыняў выклік Адзіны спіс кандыдатаў ад дэмакратычных сіл на наступных парламенцкіх выбарах амаль зацверджаны, але, падобна, кропкі ў ім ставіць яшчэ рана. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Аляксандра Мілінкевіча, ягоны дарадца па міжнародных справах Аляксандр Лагвінец днямі выступіў з нечаканай ініцыятывай. Ён прапанаваў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку правесці ў Сухараўскай выбарчай акрузе Мінска прайм... Болей »
Хашчавацкі не прайшоў цэнзуру У новы каталог беларускіх фільмаў 'Беларускае кіно. Персаналіі" не ўвайшла ніводная стужка Юрыя Хашчавацкага. На пачатку гэтага года Беларускі саюз кінематаграфістаў выпусціў каталог беларускіх дзеячаў кіно. Рэжысёр Юрый Хашчавацкі не быў здзіўлены, не ўбачыўшы там свайго прозвішча. "Мяне гэта не здзіўляе, - кажа ён. - Гэта ўмовы жанру, у якім мы знаходзімся. Так і павінна быць. Гэта ўмовы гульні. Мае фільм... Болей »
«У Беларусі я не адчуваю сябе ў бяспецы» Намеснік галоўнага рэдактара зачыненай уладамі недзяржаўнай газеты "Згода" Аляксандр Здзвіжкоў, які быў асуджаны на тры з паловай гады за перадрукоўку ў газеце карыкатур на прарока Мухамеда, стаў яшчэ адным палітзняволеным, якога на мінулым тыдні вызвалілі беларускія ўлады. Фармальна прыгавор быў зменены ў сувязі са змякчаючымі абставінамі - цяжкім станам здароўя яго маці. Праз некалькі дзён пасл... Болей »
Я не памерла, я адыходжу, каб жыць. Жывіце i вы Ірыну Казуліну, якая памерла ў мінулую суботу, пахавалі ў сераду, 27 лютага, на могілках, што побач з вёскай Тарасава Мінскага раёна. Труну з целам нябожчыцы прывезлі ў касцёл Святых Алены i Сымона яшчэ ў аўторак у 20 гадзін вечара. Грамадзянская паніхіда доўжылася да 12 гадзін серады. Увесь час, што быў адчынены касцёл, людзі ішлі развітацца з Ірынай Казулінай. Старыя i маладыя, знакаміт... Болей »
«Беларуская мова павінна аб'ядноўваць, а не наадварот» У мінулых нумарах "Народнай волі" палітолаг Уладзімір Падгол выступіў з прапановай аб правядзенні 25 сакавіка - у дзень 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гэткім чынам Падгол прапануе адзначыць слынную гістарычную дату. Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, каб па ўсіх куточках Беларусі 25 сакавіка ўсе жадаючыя напісалі дыктоўку. Ініцыяты... Болей »
Без намётаў... Чарговая пратэстная акцыя індывідуальных прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Мінску 18 лютага, была самай малаколькаснай. На гэты раз усё абышлося без перакрывання руху на праспекце Незалежнасці. Не было на Кастрычніцкай плошчы і абяцаных некаторымі прадпрымальнікамі намётаў. Увогуле пачатак акцыі нагадваў сустрэчу сяброў-журналістаў. На Кастрычніцкай плошчы сабралася каля трох дзесяткаў прадстаўнікоў СМІ. У хуткім часе да і... Болей »