pdf
Свабода (Тут і цяпер), 15/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

15/2007

На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка зладзіў уласную пропаведзь у Свята-Духавым саборы. Падчас святочнога багаслужэння ён ізноў заклікаў мацаваць шматвяковае братэрства беларускага і расійскага народаў. Забытыя былі ўласныя заявы двухмесяцовай даўнасці пра “дахляціну, якой патыхае з Усходу”, пра “Крэмль, што здзекуецца з беларусаў”. Цяпер нас ізноў заклікаюць разам з расейцамі супрацьстаяць нейкім невядомым пагрозам. Аднак сяброўства сябро... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 14/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

14/2007

4-га красавіка адзначалася 450-я гадавіна з дня нараджэння Льва Сапегі (1557— 1633), вядомага дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага. Напярэдадні Рэспубліканская мастацка-экспертная рада па манументальным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь зацвердзіла праект помніка Сапегу, які плануецца ўсталяваць у Слоніме — горадзе, дзе той доўгі час займаў пасаду старасты. Аўтар помніка — вядомы беларускі скульптар Іван ... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 13/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

13/2007

25 сакавіка 2007 году запомніўся тым, што гэтым разам Дзень Волі не быў адзначаны брутальным разгонам дэманстрантаў і масавым хапуном. Пасля таго, як тых, хто сабраўся ў цэнтры Мінска, не пусцілі на загадзя ачэпленую Кастрычніцкую плошчу, асноўная частка дэманстрантаў прайшла праспектам Незалежнасці да Акадэміі навук, дзе ўлады афіцыйна дазволілі збор. Другая частка на чале з Мілінкевічам была адсечаная спецназам і потым доўга блукала п... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 12/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

12/2007

Акурат год таму, 22 сакавіка 2007 году мне давялося кароткі час стаяць у ачапленні вакол намётавага лагера на Кастрычніцкай плошчы разам з сваякамі і сябрамі. Гэта было шчаслівае адчуванне. I нават тое, што потым іх затрымалі і адзін з іх правёў некалькі сутак у турме, таго адчування не перакрэслівае... За два дні перад тым ЦВК паведаміў вынікі адбытых у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. За дзейнага кіраўніка дзяржавы — 82,6% выбарцаў, за ... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 11/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

11/2007

15 сакавіка 1994 году на сесіі Вярхоўнага Савету пад старшынствам Мечыслава Грыба быў зацверджаны Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. У Канстытуцыі замацоўвалася незалежнасць дзяржавы. Разам з тым, шмат у ёй заставалася і застаецца дагэтуль палажэнняў канстытуцыі БССР — копіі брэжнеўскай савецкай канстытуцыі 1977 году. Гэта тычыцца, найперш, сацыяльных гарантыяў дзяржавы ў забеспячэнні міфічных правоў на працу, на бясплатныя медычнае абс... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 10/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

10/2007

Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў штогадовы даклад аб стане правоў чалавека ў свеце. Чыноўнік, які прэзентаваў яго ў Вашынгтоне перад журналістамі, адразу зазначыў, што ў міжнародных праваабарончых арганізацыяў, якія дапамагаюць складаць гэты дакумент, ёсць шмат прэтэнзіяў і да Злучаных Штатаў. Летась яны патрапілі ў спіс краінаў, дзе парушаюцца грамадзянскія правы. Як вядома, у мэтах барацьбы з тэрарызмам, былі прынятыя папраўкі ў ... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 09/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

09/2007

Урад РБ звярнуўся з афіцыйнай просьбай да ўраду Расійскай Федэрацыі з просьбай вылучыць бясплатны стабілізацыйны крэдыт — 1,5 мільярда даляраў. Міністр эканамічнага развіцця і гандлю РФ Герман Грэф заявіў, што такая просьба “мае права на існаванне” і яна абавязкова будзе разгледжана. Як паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на чыноўніка Мінфіна Беларусі, «кансультацыі наконт стабілізацыйнага крэдыту працягваюцца. Афіцыйнага адказу ... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 08/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

08/2007

Нягледзячы на маразы, якія нечакана прыйшлі ў Беларусь, вясны засталося чакаць не так і доўга. А ва ўнутраным жыцці краіны ўжо зараз пануе нязвыклае, не па сезоне, ажыўленне. Прычынай паслужылі апошнія дзеянні Аляксандра Мілінкевіча, якія зараз актыўна абмяркоўваюцца палітыкамі і журналістамі — адкрыты ліст да А.Лукашэнкі і адмова ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Днямі Мілінкевіч накіраваў яшчэ адзін ліст — гэтым разам старш... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 07/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

07/2007

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, Мне нялёгка звяртацца да Вас, аднак я разумею, што не маю права не выкарыстаць усіх магчымасцяў дзеля будучыні нашай Беларусі. Згодны з Вашым меркаваннем, што становішча справаў у эканоміцы можа стаць катастрафічным. Гэта нельга дапусціць. Вы ўвесь час падкрэсліваеце, што асноўнай мэтай вашай палітыкі з’яўляюцца захаванне суверэнітэту краіны і забеспячэнне дабрабыту народа. Для дэмакратычных сілаў гэта такс... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 06/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

06/2007

У нядзелю на кватэры ў Мінску, каля Камароўскага рынку, сабраліся на сход юнакі і дзяўчаты — больш за дваццаць чалавек, якіх называюць маладафронтаўцамі. Прыехалі хлопцы з розных рэгіёнаў Беларусі, прыехалі некалькі чалавек з Польшчы, якія вучацца там па праграме Каліноўскага. Як толькі сцямнела, у кватэру ўварваліся байцы спецназу, супрацоўнікі МУС і КГБ. Паводле сведкаў, усіх прысутных прымусілі пры панятых назваць пад відэазапіс свае... Болей »