|
|

Пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, вучоны-мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі
Апошні подпіс і пячаць на дыплом гераізму ставіць толькі смерць.
Зык, літара – гэта толькі цень, а слова – кроў і косць, жывое цела ў нашых душах, дарагое, майстэрнае начынне – у ім наш духовы набытак.
Добра часам хоць падаць якую думку, задаць якое пытанне. Думка дарма не згініць, мо другі хто калі на яе адкажа.
Сёння не быць сляпым – і на заўтра мець гатовую думку.
Дэмакратызацыя культуры – без гэтага свабоды палітычныя – адна мёртвая літара.
Аснова нацыянальнага адраджэння кожнага народу – яго родная школа.
Народ без школы ў роднай мове дзічэе.
Паміж жыццём і лозунгамі надта вялікая супярэчнасць.
Ужо самая вайна – гэта пачатак гаспадарчага крызісу.
Хочучы быць тварцом міру, трэба мір спраўна прыгатаўляць.
Свабодныя камунікацыі і палёгкі ў абмене каштоўнасцямі павінны быць адной з галоўных мэт саюзу народаў, да якога павінна ісці Еўропа /19.03.1924/.