Лідэр і заснавальнік легендарнай фолк-рок-групы “Песняры”
Уладзімір Мулявін пра сябе і пра “Песняры”:
«Мая задача была, каб беларускую песню ведалі ўсе і любілі. І я хачу, каб былі прадаўжальнікі.
Фактычна ў 1970-х “Песняры” сталі адзінай выязной групай у СССР. На фестывалі ў Канах “Песняры” атрымалі запрашэнне ў 23 краіны. У нас 10 дыскаў-гігантаў, якія разышліся накладам у 12 мільёнаў асобнікаў».
Праца – кухня мастацтва, без яе талент застаецца паўфабрыкатам.
Кожны рытм, афарбаваны народнай першаасновай, заўжды будзе адпавядаць духу часу.
Творца павінен заўжды ставіць перад сабой мэту – адказаць на пытанні, што хвалююць яго слухачоў. Дзеля гэтага трэба прапусціць праз сваё сэрца калізіі эпохі, у якую жывеш.
Таленавітых людзей вельмі шмат. Толькі ў кожным неабходна гэты талент адкрыць.
Мы не павінны адмаўляцца ад таго, з чаго мы выраслі: ад прасеянага стагоддзямі і сугучнага з намі сёння нацыянальнага музычнага ладу і ад іншых асаблівасцяў нашай народнай музыкі.
Наша аснова – песня народная, а гэта значыць – не старэючая ніколі.
Самае патаемнае для нас – гэта пакінуць народную душу ў любой песні.
Я ніколі не ставіўся сур’ёзна да славы – ведаў, што яна прыходзіць і сыходзіць. І да гэтага трэба быць падрыхтаваным.
А жыць хочацца нават з цікавасці.