Народны пісьменнік
Іван Мележ пра сябе:
«Чым слабей туліла мяне да сябе жыццё, тым мацней я за яго трымаўся, тым больш салодкім яно здавалася мне. Я адужваў усе цяжкасці ў імя будучыні, у імя жыцця». (23.11.1941)
Папраўляючы, раячы, заўсёды падтрымлівайце, падбадзёрвайце.
Мой дэвіз – надзея і вытрымка.
Родная зямля грэе і аберагае.
Вайна закрывае ўсе далягляды.
Песня сагравае. Песня не абцяжыць плечы ў паходах. Песня – нямногая з радасцей на вайне.
На фронце камандзір любіць байца за дапамогу, смеласць, адданасць, а баец камандзіра за кіраванне, розум, чуласць.
Нуда, калі не ведаеш, чым засмуціцца, аб чым патрывожыцца, да чаго прыкласці рукі.
Жанчыны ўмеюць хаваць свае пачуцці. Нічога не зразумееш!
Няма горшага за той суд, якім судзіш сябе сам.
Мары няясныя, няпэўныя, але яны клічуць. Нястрымна.
Навука – свет, які выклікае павагу.
Новыя трывогі, новыя турботы спакваля змываюць усё, што было нядаўна.
Цяжка пераможаным ісці.
Горш за ўсё ў жыцці – няпэўнасць. Аддаю перавагу яснасці. Няхай цяжкай.