У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Колас Якуб (03.11.1882 – 13.08.1956)



Класік сусветнай літаратуры

Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі.

Шчасце – гэта гармонія.

Жыві і з Богам разжывайся.

Свая зямля – вось што аснова!

Зямля дасць волі, дасць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх не кіне,
Зямля – аснова ўсёй айчыне.

Як у калысачцы дзіцятка,
Калі ўжо трохі акрыяе,
Сваю галоўку падымае
І навакол глядзіць здзіўдёна, -
Так гэта збожжайка зялёна
Да сонца цягнецца лісткамі,
Бы к матцы дзіцятка рукамі.

Набыць дабра не надта лёгка,
Яно, як шклечка тое, крохка:
Чуць да яго не так кранешся
І з чарапкамі астанешся.

Агонь блішчыць, як воўча вока.

Дзень добры, новая мясціна!
Спаткай ты нас, як маці сына.

І так, бывала, наясіся,
Што хоць на пупіку круціся.

Па часе будзе і развага,
Калі ў лоб стукне табе шляга!

А вось, як будзеце вучыцца,
То можна сэнсу і дабіцца.

А будзе йсці навука туга,
Падгоніць бацькава паруга!

Эх, досвітак маленства, лета!
Вамі навек душа сагрэта!

Забілі зайца, не забілі,
Але ж, брат, гуку нарабілі.

Няма чаго мянціць языкам,
А крык, як быў, і будзе крыкам.

Не любіць зайздрасці пчала.

Смех гаворку аздабляе.

Няхай надзея
Гарыць у сэрцы і мацнее.

Няма чаго чакаць панукі,
Калі работы поўны рукі.

Таемны вы, зямлі скрыжалі!
Чаго ў сябе вы не ўпісалі!

О край мой мілы! Ўсёй душою
Хачу злучыцца я з табою,
Ў тваіх палях пазычыць сілу,
Ў тваёй зямлі сысці ў магілу…

З кожнай мясціны зямлі можна пачаць дарогу.

Дарогі, вечныя дарогі!
Няма канца вам, ні супыну;
Вы жывы кожную часіну.
То поўны чараз спадзявання,
То страхаў цёмнага знікання.

Дарога паслушна волі Бога.

Усё сваю дарогу мае.

Я не зайздрошчу тым з вас, брацці,
Каго спрадвечныя закляцці
Не парушалі, не тамілі
І цяжкім каменем не білі
І для каго ўвесь гэты свет
Ёсць аднае цялежкі след,
Пытанні толькі дабрабыту,
Дзе ўсё прыводзіцца к карыту.

Але раз ты наважыў дзела,
Ідзі станоўка, роўна, смела,
Ідзі, назад не аглядайся
І на другіх не пакладайся!

Час такі дарагі, што яго вельмі мала, каб жыць.

Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку.

Не прыпадабняйся свінні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэнні таго дуба, на каторым выраслі яны.

Толькі на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод.