Пісьменнік, этнограф, гісторык, перакладчык, публіцыст
Рамуальд Зямкевіч (калекцыянер і бібліёграф) пра Аляксандра Ельскага:
«Багаты памешчык Ельскі з’яўляецца выдатным, шчыра і праўдзіва дэмакратычным дзеячам у Міншчыне пасля 1864 года. Гэта быў у поўным значэнні грамадзянін, светлая памяць каторага асабліва мусіць быць шанавана праз беларусаў». (1919 год)
Без гармоніі адрозненняў свет выглядаў бы мёртва, без зместу, нібы шэры фон, які не мае ані контураў, ані перпектывы, ані ўсяго таго, што робіць разнастайным выгляд, ажыўляе дзеянні, што надае вобразу тон і вартасць рэчаіснасці.
Пэўная мова ўжо адным сваім існаваннем даводзіць, што вынікае з пэўных неабходных, прыроджаных умоваў і патрэб.
Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасярэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасці!
Калі народ любіць і ўшаноўвае песняй сваё гняздо, ужо гэта адно добра аб ім сведчыць.
Ніводзін свавольны капрыз не здолее беспакарана адкінуць патрэбу гарманічнай разнастайнасці ў прыродзе.
Заўсёды на адной мове будзе гаварыць столькі людзей, колькі іх ёсць злучаных супольнасцю ўражанняў і ўяўленняў.
Штучная рэстаўрацыя духоўнасці не зберажэ ад немачы і разбурэння.
Прыгнечанага да глыбіні душы ратуе толькі вера ў Бога!
Нічога на месцы не стаіць вечна, а звычайна нават рэакцыя з’яўляецца вестуном энергічных імкненняў пры змене акалічнасцей.
Калі бліжні церпіць бяду, то трэба яго падтрымаць, хоць бы ён і саромеўся такой дапамогі з-за фальшывай амбіцыі.
Людзей трэба прыцягваць любоўю і дзейнай падтрымкай.