Паэт, драматург, публіцыст, адзін з пачынальнікаў
Арцём Вярыга-Дарэўскі пра сябе:
«З Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал». (13.10.1862)
Бог бласлаўляе вялікую працу маленькіх.
Дзейнічай, працуй, аб'ядноўвай вузлом любові, вучы славіць Бога, любіць суайчыннікаў і маці-радзіму.
Калі лад у сям’е
Дак само дабро плывець
І крэпка сям’я жывець.
Музыканты, што не гарманіруюць адны з адным душой, нядоўга цешаць гармоніяй музыкі.
Мілыя мелодыі не на адно сэрца пырснулі выратавальнай расой.
Рэчцы ў мора цэлай не праліцца.
Калі маса братоў засмучана, няма свабоднай весялосці.
Побач з расцвітаючымі дабрачыннасцямі і д’ябал не спіць.
У змаганні з цяжкасцямі дух вырастае.