У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Шырма Рыгор (08.01.1892- 23.03.1978)



Харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч

Ніл Гілевіч пра Рыгора Шырму:
«Вялікі патрыярх на ніве роднай культуры» (25.03.1978)

Праз сучаснасць мы падаём руку будучыні і пакладаем надзеі на свой край, свой народ, на саміх сябе.

Самы цяжкі прыгавор для школы тады, калі яна не можа навучыць любіць дзіця друкаванае слова, не паказвае выходнага пункта для яго далейшага поступу і развіцця.

Трэба так працаваць і жыць, каб сум нашай беларускай восені ператварыўся ў бадзёрыя вясновыя настроі.

Жорсткія ўмовы вымагаюць надлюдскіх высілкаў.

Гэта нічога, што ноч цёмная, - затое зоркі ярчэй мігцяць у небе.

Не будзем адказваць лаянкай, а пастараемся адказаць па сутнасці.

Лепшае само не прыйдзе, трэба навучыцца браць яго, здабываць уласнымі рукамі.