У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Філіповіч Апанас (~1595 — 1648)



Пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч

Малы абраз, але вялікі цудамі сваімі.

Усё ў чалавечай волі. Выбірай сабе, што хочаш, покі час маеш.

Пыха праклятая найбольш мусіць ганіцца.

Галосяць (у сэнсе - гавораць) адпаведна часу, месца і патрэбы.

Вера – неад’емны фундамент збавення для кожнага, яна палягае на добрай волі чалавечай.