У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Мельхісэдэк Мітрапаліт (15.11.1879 – 17.05.1931)



Праваслаўны святар, царкоўны дзяяч

Любоў да Бога і блізкіх складае сутнасць хрысціянскай маральнасці.

Падыходзьце з поўным спакоем, самавалоданнем і хрысціянскаю пакорлівасцю да развязання ўсіх сустрэтых цяжкасцяў і непаразуменняў.

Мы павінны быць вельмі чуйныя да дзеяння ласкі Божай, якая ўплывае на людзей рознымі спосабамі: праз слова Божае, праз сакраменты, праз малітву.

Дзеянні ласкі Гасподняй, што заклікае людзей да Хрыста, чалавек павінен бачыць і ў розных з’явах асабістага жыцця, сямейнага і грамадскага і не апускацца ў міражы жыццёвых клопатаў, але, падобна апосталам, адчыняць свае сэрцы выратавальнаму закліку Евангелля.