У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Драздовіч Язэп (01.10.1888 – 15.08.1954)



Мастак, скульптар, педагог

Люблю тое, у што веру, а веру ў тое, што люблю.

Нічога не жыве, не расце ў агні. Нішто не жыве, не расце ў марозе. Толькі між агнём і марозам усё жыве, усё расце, усё цвіце, развіваецца, красуецца.

Не хваліся ані тым, што ты багаты, ані тым, што ты бедны… Не сцвярджай таго, за што ты не можаш прысягнуць у імя чысьціні свайго сумлення.

Не прыкланяйся і не пагарджай.