|
|

Воля Чайкоўская – паэтка, журналістка. Аўтарка кнігі вершаў “Л У П Ы” (2007). Друкуецца ў перыядычных выданнях. З 2007 года разам з Юрам Круглікавым удзельнічае ў музычным дуэце MЯTNA. Нарадзілася ў Віцебску. Жыве ў Менску.
* * *
Ю. К.
я тонкая як твае вусны
празрыстая як твае зрэнкі
нямоглая як немаўлятка
я пятка
я ваза з тонкай фарфоры
мішэнь для стралкоў у хворых
мае валасы твае пальцы
на столі ад сонца зайцы
* * *
У абцугах сціскае холад.
Цень пераследуе.
Усё варожае.
Творчы голад.
Хто ведае?
* * *
Ю. К.
Безліч думак ў падале трымаю.
Ад цяжару гэтага стагну.
Шыю гну..
І думкі-цацкі
Спакваля перабіраю,
Да цябе у падале цягну.
* * *
ГАРОХ
Ю.К.
Галінкі захілілі наба
Астрог
Ты па дарозе рассыпаў
Гарох
Я выкшталцонай птушкай
Іду
Табе ў кулачку нясу
Нуду
Схавай яе падалей
Спалі
Абдымі
Ссумавалася па тваёй
Любві
* * *
Я сасьлізнула з раўнавагі –
Не разлічыла сваёй прагі
Да цябе.
І нашае каханне, як лёд растане
Ці як камень вялікі
Захрасьне ў трубе.
Ці не?
* * *
Ю. К.
Сцяжкамі-пацалункамі
На маім жываце
Вышываеш карункавае
Суквецце.
* * *
ЗЯЗЮЛЯ
Што ты мне села на плечы,