Европа-2010: глобальное и локальное: сб. науч. тр. / редкол.: Г. Я. Миненков (отв. ред.) [и др.]. - Вильнюс : ЕГУ, 2011. - 558 с.
Праблематыка «савецкай спадчыны» па сваёй сутнасці з’яўляецца досыць спецыфічнай. На сённяшні момант у моўнае выкарыстанне ўведзены тэрмін «савецкая спадчына», але азначэння гэтага тэрміну ўсё яшчэ няма, як няма і фундаментальных навуковых прац на тэму савецкай гісторыка-культурнай спадчыны. Шматлікія кнігі ды асобныя артыкулы і публікацыі закранаюць праблемы «халоднай вайны», «савецкай гісторыі», «савецкага менталітэту» і т.п., савецкая ж гісторыка-культурная спадчына застаецца мала асэнсаванай. Чаму мой выбар спыніўся менавіта на Літве ды Беларусі? З майго пункту гледжання, гэтыя краіны цалкам супрацьлеглы ў стаўленні да савецкай гісторыка-культурнай спадчыны. Больш таго, разглядаемыя краіны досыць падобныя па сваёй гісторыяграфіі, з чаго вынікае яшчэ адна праблематыка: супярэчлівасць у падабенстве. Цікава прасачыць прычынна-следчую сувязь у такім разыходжанні Беларусі і Літвы па праблематыцы стаўлення да савецкай гісторыка-культурнай спадчыны і яе выкарыстання. Але для пачатку трэба ўсё ж даць азначэнне тэрміну «савецкая спадчына», каб не карыстацца тэрміналогіяй «па змоўчанню»(...)