![]() |
![]() |
Кніга ўпершыню лаканічна адлюстроўвае сацыяльны ўклад Беларускай губерні часоў Паўла І з уціскам на выясненне прычын голада сялян ў 1800 годзе, у чым абвінавачваліся мясцовыя габрэі. Таксама ўпершыню публікуюцца матэрыялы даследавання гэтай падзеі паэтам і сенатарам Г.Р.Дзержавіным, якія з’ўляюцца ілюстрацыяй тадышніх нраваў. Выданне мае пераканаць усіх цікаўных у тым, што супольныя беды і сваё ўласнае рабалепіе нельга перакідаць на „зл... Болей »
У кнізе прадстаўлены кароткія звесткі пра 232 фармаванні расійскай арміі з 1772 да 1 сакавіка 1918 г., якія мелі назву паводле беларускай тапаграфіі і тапаніміцы, з указаннем войнаў, у якіх яны прымалі ўдзел, і калектыўных узнагарод. Кніга прызначана ваенным гісторыкам і музейным працаўнікам, якія займаюцца даследаваннем ваеннай і палкавой гістарыяграфіі, а таксама ў якасці хрэстаматыйнага матэрыяла для слухачоў ваенна-вучэбных установа... Болей »
Малавядомыя старонкі гераічнай барацьбы нашых продкаў супраць Тэўтонскага ордэна, літаратурныя нататкі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай, мемуары М.Агінскага, найцікавешае даследаванне І.Хозерава аб вытоках беларускага дойлідства, расказ аб полацкай эпапеі (1563-1579), дакументы БНР – гэтыя і многія іншыя ўнікальныя матэрыялы па гісторыі Бацькаўшчыны складаюць змест альманаха. Болей »
Кніга - гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак. артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца пра гісторыю Міншчыны. яе знакамітых людзен, герояў ратнай і працоўнай славы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікан Айчыннай і другой сусветнай войнаў. Прыводзяцца спісы воінаў, партызан, падпольшчыкау. мірных жыхароў, якія аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопніка... Болей »
Разглядаюцца пытанні арганізацыі гістарычных даследаванняў па дадзенай праблеме, стан і выкарыстанне архіўных крыніц, аналізуюцца працы беларускіх і замежных гісторыкаў па пытаннях барацьбы супраць нямецкіх захопнікаў, акупацыйнага рэжыму, вызначаецца ступень вывучанасці праблемы, кірункі далейшага навуковага пошуку, асвятляюцца малавывучаныя пытанні, „белыя плямы”. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, гісторыяй вялікай... Болей »
Энцыклапедычны даведнік пра горад над Бугам уключае ў сябе гістрычны нарыс, апісанне найбуйнейшых аб’ектаў, іх гісторыю і прызначэнне. Планы і апісанні дазваляюць без вялікіх цяжкасцяў самастойна наведваць Берасце. У даведніку змешчаны таксама адрасы і нумары тэлефонаў інстытуцый культуры, асветы, адукацыі. Кніга карысна для турыстаў, краязнаўцаў, гісторыкаў, гасцей і жыхароў горада. Болей »
Вельмі сімвалічна, што І і ІІ з’езды беларусаў краін Балтыі і ІІІ канферэнцыя адбываліся там, дзе доўгія гады месціліся Беларуская гімназія, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Беларускае навуковае таварыства, рэдакцыі выданняў, ТБШ. Тут і сцены дапамагаюць. У сваім выступленні акадэмік Р. Гарэцкі згадаў, што ў гімназіі выкладаў яго дзядзька Максім Гарэцкі, што ў гэтых сценах узгадавалася Наталля Арсеннева, працаваў Барыс Кіт. Болей »
З’яўляючыся прыкметнай з’явавай грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі 1920-х гадоў, беларусізацыя выступала адначасова і як афіцыйная партыйная, і як дзяржаўная палітыка. Дакументы і матэрыялы, якія падаюцца ў зборніку, паказваюць сутнасць, накірункі, змест, шляхі распрацоўкі, формы і метады ажыццяўлення, а таксама супярэчнасці, паглыбленне якіх прывяло да яе згортвання. Для навуковых работнікаў выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто ц... Болей »
Кніга асвятляе багатую гісторыю Кобрыншчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, у яе ўключаны абагульняючыя гістарычныя нарысы, артыкулы, успаміны і іншыя матэрыялы пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці раёна, яго знакамітых людзей, якія праславілі гэты край сваёй баявой, працоўнай і творчай дзейнасцю. Значная частка хронікі прысвечана перыяду Вяліка... Болей »
Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу. Болей »