video
Харланчук Павал, Край.BY. Ласкава вітаем у пункце адліку даўншыфтынгу Беларусі

Край.BY. Ласкава вітаем у пункце адліку даўнш...

Харланчук Павал

Хто на Вадохрышча плаваў у палонцы, таму рэспект і ўважуха, а хто не, таго праект Kрай.By запрашае акунуцца ў свежасць непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на Захад Беларусі і ўглыб вякоў, дзе чакаюць яе чарговыя нарысы фантастыкі айчыннага дойлідства. Акрамя таго, часава-геаграфічная вандроўка дасць адказ на пытанні: “Ці рэальна ў беларускай шыраце гадаваць кароваў і расціць ананасы адначасова?”, “Ці ё... Болей »


video
Харланчук Павал, Край.BY. Ішкалдзь: Месца, дзе гартуецца характар беларусак

Край.BY. Ішкалдзь: Месца, дзе гартуецца харак...

Харланчук Павал

Хто толькі не бачыў 20-метровага страшыдлу — Чырвонага Зубра на “алімпійскай трасе” М1! А вось хто назаве хоць некалькі населеных пунктаў, якія знаходзяцца побач з ім? Не-не, у навігатар падглядваць нельга! Але можна запытацца ў мясцовых! Перад тым, як пытаць, углядзіцеся як след — кожны хлопчык тут паводзіць сябе як першадрукар, а кожная дзяўчынка мае позірк гераіні вулічных пратэстаў канца 60-х. Толькі не французскіх, а нашых… Ну як, ... Болей »


video
Харланчук Павал, Край.BY: Ружаны – гісторыя адной дэвальвацыі

Край.BY: Ружаны – гісторыя адной дэвальвацыі

Харланчук Павал

Мы шмат ведаем пра магдэбургскае права ў гарадах Беларусі, але ж і нашыя мястэчкі ад іх не адстаюць. Узяць хаця б адно з іх на гістарычнай Слонімшчыне. Яно вядомае ўсяму свету перш за ўсё рэзідэнцыяй аднаго былога пісара, які “дапісаўся” да таго, што род ягоны стаў магнацкім. Уявіце сабе: набытае калісьці за 30 000 коп, яно цяпер каштуе… Ды не каштуе! Бо стала для Беларусі бясцэнным. Вось такая пазітыўная “дэвальвацыя”, не тое што цяпер... Болей »


video
Харланчук Павал, Край.BY. Дзе нарадзіцца беларусу, каб стаць нацыянальным героем

Край.BY. Дзе нарадзіцца беларусу, каб стаць н...

Харланчук Павал

Віншуем, спадарства, мы перажылі канец свету недарэмна — праект Kрай.by яшчэ не паказаў і паловы непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на мяжу Беларусі і сягае cамага краю ўяўленняў пра фантастычныя магчымасці айчыннага дойлідства. Мы едзем у месца, з якім неразрыўна звязаны адзін з нямногіх беларусаў, чыім iмем называюць горныя хрыбты і ўнікальныя віды раслінаў. Знайсці гэтае месца самому часам не так ... Болей »


video
Харланчук Павал, Край.BY. Месца, дзе пішуцца “нобелеўскія” творы

Край.BY. Месца, дзе пішуцца “нобелеўскія” тво...

Харланчук Павал

Ва ўлюблёнае месца лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча можна ехаць па-рознаму. Для вечных вандроўнікаў-беларусаў ёсць два папулярныя варыянты: экстрэмальна з Вільні (наўпрост на ўсход, праз лясы, пушчы і памежны кантроль) і болей цывілізавана з Мінска (праз Варняны без мяжы і клопату). Наш фільм дапаможа адказаць на пытанне, што ж натхніла ў Дубніках Генрыка Сянкевіча на напісанне бессмяротнай трылогіі, якая прынесла Нобеля я... Болей »


video
Харланчук Павал, Край.BY. Дзе жыве Брат чорнай Панны Нясвіжа

Край.BY. Дзе жыве Брат чорнай Панны Нясвіжа?

Харланчук Павал

Калі вы едзеце ў Вільню праз Каменны Лог, вас чакае пастка чэргаў. Раім не губляць на іх час, а ехаць праз іншы пераход – Катлоўку, а па дарозе, пад Ашмянамі, калі звернеце на Астравец, вас чакае ўнікальнае беларускае мястэчка, бо толькі там вы даведаецеся, што агульнага паміж адзіным у краіне рассоўным мостам, рэзідэнцыяй Абрамовіча, двума героямі Французскай рэвалюцыі і братам Чорнай Панны Нясвіжа. Заінтрыгаваныя? І гэта яшчэ не ўсё. ... Болей »


video
Харланчук Павал, Край.BY. Жывы помнік Тадэвуша Касцюшкі – Солы

Край.BY. Жывы помнік Тадэвуша Касцюшкі – Солы

Харланчук Павал

Калі выпраўляецеся з Мінска ў шлях у кірунку на Вільню, не прапусціце праз 130 кіламетраў паварот направа, на трасу Р63 – праз дзясятак кіламетраў, у самым цэнтры Беларускай Віленшчыны, вам патрапіцца ўнікальнае месца… Беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырастаюць касцёлы, а сінагога пераўтвараецца ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася буйнейшая бітва паўстанцаў Касц... Болей »


Першая   Папярэдняя   [3-3]   Наступная   Апошняя