Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2013
Рэдактар: Чыквін Ян
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа; Кніга восемдзесят сёмая
ISBN: 978-83-7657-101-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [10895], [10896], [10897], [11107], [11108]
Уладзімір Гайдук - адзін з выдатнейшых пачынальнікаў беларускай літаратуры ў пасляваеннай Польшчы. Ён дэбютаваў спелымі вершамі ўжо ў свае пятнаццаць гадоў. Ішоў у літаратуру як творчы прадаўжальнік не адно кніжна-літаратурнай беларускай традыцыі, а яе фальклорна-моўнай разнавіднасці, глыбінна сялянскай, народнай па духу і нацыянальнай арыентацыі, у якой выказваецца падсвядомае, стыхійнае памкненне да эстэтызацыі навакольнага прыроднага свету ды ўсёй сваёй айкумены. У такім паэтычным светабачанні апрыгожваюцца не толькі большыя ці меншыя, драматычныя ці ідылічныя карціны самой прыроды, але ўвесь сялянскі побыт з яго кругазваротнай рэчыўнасцю і працэсуальнасцю. (Ад Рэдактара, фрагмент)
Беларускія аўтары: Гайдук Уладзімір
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Каталёг: MiOKB
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Паэт, земляроб. У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы. Гаспадарыць на хутары. Дэбютаваў на старонках “Нівы” ў 1956 годзе. Аўтар кніг па... Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГК Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ Болей »