Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Мельнікаў Ігар, Іванюк Яраслаў, Трылогія Ігара Мельнікава пра савецка-польскую мяжу

Трылогія Ігара Мельнікава пра савецка-польскую мяжу

З Ігарам Мельнікавам размаўляе Яраслаў Іванюк

Мельнікаў Ігар, Іванюк Яраслаў

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2021-10-31

Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка

Выдавец: Kamunikat.org

Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар

Памеры: 00:47:28

Катэгорыя: Гісторыя; Відэа

Copyright © 2021 by Ігар Мельнікаў, Kamunikat.org - video

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Памежная трылогія, якая ўбачыла свет у перыяд з 2019 па 2021 гг. расказвае пра розныя этапы функцыянавання даваеннай савецка-польскай мяжы. Першай ў 2019 годзе свет убачыла кніга "Верасень 1939-га. Магілы "неаб'яўленай" вайны". Яна расказвае пра баі Чырвонай Арміі супраць Войска Польскага пачынаючы з лініі мяжы і да Горадні і Палесся. Чытач знаёміцца з месцамі пахаванняў савецкіх і польскіх жаўнераў на тэрыторыі Беларусі. У 2020 годзе ўбачыла свет кніга "На "мяжы цывілізацый". Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі", якая была прысвечана розным аспектам функцыянавання савецка-польскай мяжы ў міжваенны час. Нарэшце, да 80-й гадавіны з моманту нападу Германіі на СССР ўбачыла свет кніга "Чэрвень 1941-га. Спыніць на "старой" мяжы", якая расказвае пра тое, як Чырвоная Армія спрабавала стрымаць нацыстаў на даваенным кардоне. Кнігі багата ілюстраваныя архіўнымі фотаздымкамі і мапамі і ўяўляюць з сябе сапраўдныя альбомы.

Відэа: Кнігі бяз літар

Беларускія аўтары: Мельнікаў Ігар

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org