Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Галавач Наталля, Вершы

Вершы

Галавач Наталля

Месца выхаду: Мінск-Беласток

Дата выхаду: 2020-07

Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка

Выдавец: Kamunikat.org

Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар

Памеры: 00:04:58

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Відэа

Copyright © 2020 by Наталля Галавач, Kamunikat.org - video

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Далікатная, пяшчотная, чуллівая… Яна не піша вершы, яны дыхае імі – так можна ахарактарызаваць лірычную гераіню Наталлі Галавач. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Чытаеш, слухаеш, здаецца яшчэ крыху – і страціш нітачку логікі, і ўсё ж апошняя страфа, апошні радок усё расстаўляюць па сваіх месцах. Толькі дачытаўшы, даслухаўшы да канца, разумееш, што кожны верш – зладжаны, кампазіцыйна завершаны, нечаканы і непаўторны. Такія вершы чытаюцца лёгка, прыемна, але пісаць пра іх не проста. Лепш проста слухаць. Наталля Галавач – аўтар зборніка вершаў “На возеры Белым” ( “Кнігазбор” 2011). Друкавалася ў газетах : “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы”, “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь”, часопісах: “Маладосць”, “Верасень”, “Алеся”, альманаху саюза беларускіх пісьменнікаў “Ратуша”. Была пераможцам рэспубліканскага паэтычнага конкурсу, які праводзіў часопіс “Алеся” ( 2009). Аўтар калектыўных зборнікаў вершаў: “Бешанковіцкі прычал” (2001) і “Шчырая споведзь радка” (2003) . Паводле адукацыі выкладчык фартэпіяна. Скончыла Віцебскае музычнае вучылішча і Беларускі дзяржаўны Універсітэт культуры і мастацтваў. Жыве і працуе ў Мінску.

Відэа: Кнігі бяз літар

Беларускія аўтары: Галавач Наталля

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

pdf
Галавач Наталля, Вальс пра котку

Вальс пра котку

Вершы

Галавач Наталля

У зборнік увайшлі вершы, створаныя ў апошнія гады. Большасць з іх, ды і ўся кніга ўвогуле, прысвечана памяці мамы паэткі. Лірычная гераіня Наталлі Галавач не піша вершы, яна дыхае імі. Далікатная, пяшчотная, чуллівая. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Кожны верш – зладжаны, кампазіцыйна завершаны, нечаканы, непаўторны і вытанчаны, з пэўным псіхалагічным падтэкстам, і ў кожным з іх эмоцыі і перажытыя пачуцці ... Болей »


pdf
Галавач Наталля, На возеры Белым

На возеры Белым

Вершы

Галавач Наталля

Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў. Болей »