Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі

Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі

дапаможнік для настаўнікаў

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Рэдактар: М. І. Запрудскі

Рэдакцыйная калегія: М. І. Запрудскі, М. В. Кудзейка, Т. П. Мацкевіч і інш.; пад рэд. М. І. Запрудскага

Памеры: 238 с.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У дапаможніку разглядаюцца навуковыя падставы і практыка арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі – новай і эфектыўнай тэхналогіі навучання. Разглядаюцца сутнасць тэхналогіі, псіхалагічныя і дыдактычныя падыходы, на якіх яна будуецца, умовы яе паспяховай рэалізацыі, а таксама асноўныя сродкі, якія неабходны для яе рэалізацыі: дыягнастычная пастаноўка мэтаў, крытэрыі ацэнкі, зваротная сувязь, пытанні і інш. Дадзены рэкамендацыі па авалоданні і прымяненні актыўнай ацэнкі ў класе. У дадатку змешчаны ўрокі, якія распрацаваны па правілах актыўнай ацэнкі. Дапаможнік будзе цікавым і карысным настаўнікам для ўдасканалення ўласнага вопыту выкладання, планавання, правядзення заняткаў і аналізу ўласнай дзейнасці; метадыстам і выкладчыкам ВНУ і ІРА – для асэнсавання і паляпшэння работы са студэнтамі і педагогамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Зьмест

Запрудскі Мікалай, Псіхалагічныя і педагагічныя падставы актыўнай ацэнкі

Запрудскі Мікалай, Мацкевіч Тамара, Як і дзе можна авалодаць актыўнай ацэнкай

Мацкевіч Тамара, Галоўнае пра актыўную ацэнку

Радзевіч Алена, Стварэнне асяроддзя, спрыяльнага для актыўнага навучання і ацэначнай дзейнасці

Радзевіч Алена, Запрудскі Мікалай, Элементы актыўнай ацэнкі

Сухава Галіна, Характэрныя памылкі ў выкарыстанні актыўнай ацэнкі