Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім), Здані і пачвары Беларусі

Здані і пачвары Беларусі

Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім)

Месца выхаду: Беласток-Менск

Дата выхаду: 1995

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1995 by Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Здані і пачвары Беларусі» — аскепак «тутэйшаўскай» праграмы напісаньня беларускіх маскультурных кніг — займальна-пацяшальных і разам з тым нацдэмаўскіх. Аўтары, пра сапраўдныя імёны якіх можна толькі здагадвацца, паставілі сабе за мэту «дасьледаваньне арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных істотаў». Сваеасаблівая міталягізацыя жыцьця Беларусі напрыканцы ХХ стагодзьдзя. Усіх сучасных зданяў і пачвараў аўтары рассартавалі па відах, падвідах, атрадах і клясах. Напрыклад, могілкавыя істоты, водныя істоты, гістарычныя здані, літаратурныя здані, істоты-людажэры і г.д. Шмат якія падзеі, што адбыліся ў першай палове 90-х гадоў, Хлус і Юр тлумачаць не з пазыцыі дыялектычнага матэрыялізму, а на падставе сваёй пачварна-зданевай тэорыі існаваньня сьвету. Вось і абраньне першага прэзыдэнта Беларусі не абышлося без дапамогі чараў. Калі верыць дасьледчыкам, стрыечная пляменьніца будучага прэзыдэнта, нейкая інструктарка калгаснай лазьні Арына, ператварыла ў кныра дзядзькавага галоўнага канкурэнта на выбарах, тагачаснага прэм’ера, а загадзя падрыхтаваную сьвіньню з калгаснай сьвінафэрмы — у кіраўніка ўраду. Вядома, жывёліна са сьвінакомплексу ня здолела правесьці перадвыбарчую кампанію на патрэбным узроўні, і, такім чынам, паспрыяла атрыманьню ўлады нахрапістым дырэктарам саўгасу. (В. Кроква)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле