Літаратурная Беларусь, 5 (165) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (165) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-05

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, глыбіню, зручныя падыходы для танкаў. A калі яшчэ рабіць гэта пад агнём ворага... З аддзяленнем разведчыкаў гвардыі сяржанта Горкіна доўга назіралі за пярэднім краем немцаў, пазначаючы на карце агнявыя кулямётныя кропкі. Вызначылі месца, дзе лягчэй навесці пантонную пераправу. Далажыўшы камбату пра выкананне загаду, я вярнуўся да свайго ўзвода, які знаходзіўся на ўзлеску. Там мы размясціліся побач з пантанёрамі. На світанку нечакана пад’ехаў «Віліс». З машыны выйшаў высокі хударлявы генерал з трыма зоркамі на пагонах. Гэта быў камандуючы І-й гвардзейскай арміяй генерал-палкоўнік Грэчка. Генерал у суправаджэнні ад’ютанта i аховы накіраваўся да пантанёраў. I ў гэты момант аднекуль здалёк пачулася кулямётная чарга, потым яшчэ, i вось ужо кулі заціўкалі побач. Можа, камандуючы на гэта i не звярнуў бы ўвагі, але параніла аднаго салдата з яго аховы. Генерал спыніўся i злосна загадаў: — Камандзіра пяхотнага прыкрыцця пераправы да мяне! Старшы па званні ў гэты момант быў наш камбат. Ён падбег да генерала i далажыў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Абрамчук Раман, Файл з каранёвага каталога

Арлоў Уладзімір, Для свайго люду — па-беларуску!

Аўсяннікава Тамара, «Адзіны на зямлі». Пра перапіску Яўгеніі Янішчыц і Сяргея Панізніка

Баравік Марыя, Памятны крыж

Баторын Фелікс, Цень і запалка

Клышка Анатоль, Чыгрын Сяргей, Герб, гімн, сцяг, «Буквар»… Анатолю Клышку — 85

Супрунчук Віктар, Ахоўнік

Сыс Сяржук, Паміж Купаю і Кабыльнікам

Федарэнка Андрэй, Тое, што ўваходзіць

Фрончак Збiгнеў Уладзімеж, Прыгоды барона Мюнхгаўзэна ў Любліне

Шкірманкоў Фелікс, За восем дзён да перамогі

Варта пазнаёміцца:

pdf
Літаратурная Беларусь, 03 (211) 2024

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

03 (211) 2024

…Патрапіў неяк у кампанію, скажам так, далёкую ад беларускасці. Але вёў там рэй якраз вядомы нацыянальна з’арыентаваны творца. Спачатку ён годна прадстаўляў наш беларускамоўны асяродак, але праз пару чарак пачаў перамежваць свае спічы з так званымі «слоўцамі для сувязі». А паколькі гэта быў чалавек творчы, то і слоўцы тыя былі не абы якія... (Алесь Гібок-Гібкоўскі, Зона разбурэння, фрагмент) Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 02 (210) 2024

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

02 (210) 2024

Спачатку гіпотэза наконт арышту Антона Луцкевіча 12 кастрычніка 1927 года. Польскія ўлады ведалі, што Луцкевіч не з’яўляецца сябрам Беларускае сялянска-работніцкае грамады, і таму ў студзені не арыштоўвалі яго разам з іншымі дзеячамі БСРГ. Час ішоў, і ўлады зразумелі, што ўчынілі памылку, бо Луцкевіч ствараў ім праблемы. Не толькі як публіцыст і фактычны рэдактар апазіцыйных газет, але і як палітычны дзеяч (Анатоль Сідарэвіч, «Праблем... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 01 (209) 2024

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

01 (209) 2024

Свя́ты заўсёды пакідаюць у нашым жыцці выразны след — след сапраўднай Радасці, дзеля якой, магчыма, мы і з’яўляемся на гэты Божы свет. З найлепшых успамінаў майго дзяцінства ў мяне засталіся згадкі пра святы. Тыя прыгожыя вясковыя святы, якія яшчэ жылі ў нашых вёсках і вёсачках сваім паўнавартасным жыццём. Прычым не толькі галоўныя рэлігійныя: Каляды ці Вялікдзень. Святы і стваралі згаданую Радасць жыцця… Потым яна, гэтая Радасць, неяк... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (208) 2023

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

12 (208) 2023

7 снежня 2023 года споўнілася 95 гадоў Радзіму Гаўрылавічу ГАРЭЦКАМУ — акадэміку, геолагу, грамадскаму дзеячу, пісьменніку, прадстаўніку знакамітага роду Гарэцкіх і Чалавеку, які сваёй шматграннай плённай дзейнасцю ўмацоўвае незалежную Беларусь.Яго дзядзька — класік беларускай літаратуры Максім Іванавіч Гарэцкі. Яго бацька — Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі — адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, быў абраны акадэмікам якраз у снежні... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 11 (207) 2023

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

11 (207) 2023

Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае спустошанне жыццёвай прасторы з’яўляюцца абавязковай заканамернасцю эвалюцыі чалавека разумнага? І чаму б, хоць і па часе, сучаснаму чала... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (206) 2023

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

10 (206) 2023

Жыў-быў горад (ці краіна). Каму як больш падабаецца. Людзі там жылі самыя што ні ёсць звычайныя, не без недахопаў, вядома. Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супер-маркет, а самую звычайную, штось накшталт нашых ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 9 (205) 2023

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

9 (205) 2023

Лета, 1989 год. Курсы настаўнікаў у Інстытуце ўдасканалення ў Гародні. Слухаю лекцыю Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча пра творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў. Між іншым размова ідзе i пра паэзію Наталлі Арсенневай. Да таго гэтае імя сустракала ў друку. Але ніколі ў часе вучобы на філалагічным факультэце. Аляксей Міхайлавіч раіць набыць кнігу «Туга па Радзіме», якая нядаўна выйшла. Не думала тады, што гэта будзе першая кніга ў маім... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (204) 2023

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

8 (204) 2023

З надыходам Новага часу ў сферы духоўнай жыццядзейнасці намеціліся дзве процілеглыя тэндэнцыі, абумоўленыя пашырэннем культурнай прасторы. Здзейсненае Міколам Капернікам адкрыццё геліяцэнтрычнай сістэмы абудзіла ў чалавеку патрэбу самасцвярджэння ў сусвеце. Еўрапейскі Рэнесанс стаў пачаткам усведамлення асобай свайго стваральнага патэнцыялу — якасцяў крэатора, якія раней цалкам перадаваліся вышэйшым сілам. Усведамленне свайго становішч... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (203) 2023

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

7 (203) 2023

Хоць кітайцы і гавораць: не дай вам Бог жыць у часы перамен, здаецца, зусім нядаўна нам актыўна даводзілі: таленты абуджаюцца і найбольш ярка і плодна расцвітаюць на пераломе, на стыках эпох — у час крутой змены пакаленняў. Усё старое скідваецца з воза гісторыі, бяруць сілу і лейцы ў рукі маладыя пачаткі. Мо і таму ў свой час на зломе эпохі малады Аляксандр Фадзееў у адным са сваіх твораў напісаў: «У пакой зайшоў стары гадоў сарака»… Кр... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (202) 2023

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

6 (202) 2023

Завяршальны этап у развіцці гістарычнага тыпу культуры — эпоха крызісу, калі спадзяванні на хуткі прыход светлай будучыні з тых ці іншых прычынаў не спраўджваюцца, а ідэалы адсоўваюцца ў невыразную далечыню ці наогул забываюцца. У грамадскай свядомасці час існуе як спыненая сучаснасць — без руху з мінуўшчыны ў будучыню. У такой сітуацыі ідэалы абясцэньваюцца і нават высмейваюцца. Ствараецца глеба для абясцэньвання першаасновы чалавечага... Болей »