|
|

Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ўжо амаль 20 гадоў. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.
НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).
Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.
Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.
Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.
Упершыню на падставе аналізу заканадаўчага. дакументальнага і навукова-літаратурнага матэрыялу робіцца спроба комплекснага даследвання шлюбна-сямейнага права Беларусі XVI ст. Развіццё навукі права і сістэмы заканадаўства ў нашай краіне разглядаецца v кантэксце іх узаемасувязі з агульнаэўрапейскімі працэсамі. Шмат увагі аддаецца юрыдычнай тэрміналогіі і катэгарыяльнаму апарату феадальнага права. Прызначаецца навукоўцам, студэнтам ВНУ... Болей »
Таямнічы, чароўны свет беларускага Падляшша... Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай «гары крыжоў» Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць продкаў, захоўваючы і працягваючы адметныя традыцыі. На старонках гэтай кнігі містыка часам пераплятаецца з рэчаіснасцю, свет інферналь... Болей »
Гэтая кніга – пра феномен самаўсведамлення чалавека ў паэзіі, культуры, этыцы і рэлігіі. Кандыдат філасофскіх навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа Сёрэна Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага Запаветаў. Кніга будзе цікавая навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам філасофскіх і... Болей »
Як прафесійныя гіды, аўтары вядуць чытача затравелымі сцежкамі нашай гісторыі: ад манеты да манеты. Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт. Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй. Ён поўны сціслых і займальных фактаў пра грошы, якімі карыстал... Болей »
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак ідуць чароўнай прыгажосці ілюстрацыі. Чытайце разам з дзецьмі і спазнавайце неверагодны свет па-беларуску! Болей »
Дзіцячая кніга аўтара, ужо добра вядомага слухачам «Кніжнага возу» і не толькі, нарэшце ў друкаваным выглядзе — з яскравымі і прыгожымі ілюстрацыямі. Старонкі поўняцца жывымі малюнкамі, вясёлымі і пазнавальнымі вершыкамі. Кніжка прыдатная як для самастойнага чытання малодшым школьнікам, так і для чытання бацькамі. Болей »
На пачатку кастрычніка 1968 года група студэнтаў на чале з Алесем Разанавым выступіла з патрабаваннем, каб на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. За кароткі час, усяго за паўдня, пад петыцыяй падпісаліся некалькі сотняў чалавек. Пра тое, як гэта ўсё адбывалася і якія вынікі мела, успамінаюць удзельнікі і сучаснікі тых драматычных падзеяў, рэха я... Болей »
Беларускі пераклад кнігі Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя”. Менавіта ў гэтай манаграфіі Станіслаў Александровіч давёў, што выданне Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1603 года існавала і было падрыхтавана ў Нясвіжы (на жаль, яно не захавалася і вядома толькі па амстэрдамскім перавыданні 1613 года). Навукоўцу прыйшлося знайсці неабвержныя доказы, каб пераадол... Болей »
У кнізе сэкс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з’ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і сэкс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сэксу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні. Даследаванне зроблена на шырокай крыніцазнаўчай базе і паказвае асаблівасці інтымнага жыцця ў... Болей »
The book that you now hold in your hands is to a certain extent a continuation of the earlier illustrated history of Belarus entitled This Country Called Belarus. It is aimed at the widest possible readership and addresses that most fascinating era in Belarusian history — the times of the Grand Duchy of Lithuania. This was a powerful European state in which the early modern Belarusian nation was formed, and in which the lands populated ... Болей »