Pro Christo

Pro Christo


Выдавецтва «PRO CHRISTO» заснавана пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла з мэтаю выдавецкай дзейнасці (дэкрэт № 1/00 ад 13.01.2000 г., кардынал Казімір Свёнтэк, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі).

Асноўныя віды дзейнасці:

  • Выдавецкая
  • Паліграфічнае выкананне
  • Паслугі, звязаныя з паліграфічным выкананнем

Выдавецтва аказвае наступныя віды паслугаў:

  • Стылістычнае рэдагаванне аўтарскага арыгінала паводле нормаў, прынятых Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры ККББ*
  • Рэдакцыйна-тэхнічная падрыхтоўка і распрацоўка арыгінал-макета выдання
    • тэхнічнае рэдагаванне
    • набор
    • вёрстка
    • карэктура
    • мастацкая апрацоўка ілюстрацый
    • паслугі мастака-графіка
  • Размяшчэнне выданняў у друкарнях Беларусі і за яе межамі
Падрыхтуем да друку і выдадзім
выданні любога фармату, складанасці, каляровасці:
  • Кнігі
  • Брашуры
  • Буклеты
  • Абразы і абразкі
  • Плакаты
  • Календары
  • Паштоўкі
  • Наклейкі
  • Рэкламныя праспекты

Ліцэнзія на выдавецкую дзейнасць ЛВ № 451 выдадзена Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку 2.06.2000 г. на выданне рэлігійнай, літаратурна-мастацкай, даведачнай літаратуры на еўрапейскіх мовах.
У 2004 г. выдавецтва атрымала новую ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць ЛИ № 02330/0056927 ад 1.04.2004 г. на выданне навуковай, навукова-папулярнай, літаратурна-мастацкай, вучэбнай, даведачнай, релігійнай літаратуры і літаратуры для досуга на еўрапейскіх мовах.

На ўсе выданні, якія патрабуюць дазволу духоўных уладаў, выдавецтва атрымлівае IMPRIMATUR ад касцёльнага цэнзара.

www.pro-christo.catholic.by

Pro Christo :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Брыль Янка, Блакітны зніч

Блакітны зніч

Лірычнае

Брыль Янка

«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку. Болей »


Марыя Вайцяшонак, Кола

Кола

Апавяданні

Марыя Вайцяшонак

Марыя Вайцяшонак вядомая як аўтарка арыгінальнай i самадастатковай прозы. Яе тэматыка — духоўны космас зямных людзей. «На яе можна разлічваць, калі мы ні ў чым не ўпэўнены, але да ўсяго цікавыя» — эпіграф Віславы Шымборскай з верша «Сёе-тое нра душу», узяты пісьменніцай да аднаго з аповедаў, пасуе i да самой творчасці Марыі Вайцяшонак i да яе жыццёвай чалавечай натуры увогуле. На фотаздымках аўтаркі — ейны дом у вёсцы Іслач. Болей »


pdf
epub
Гілевіч Ніл, На флейце самоты

На флейце самоты

Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”

Гілевіч Ніл

«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім - несціханы боль і непазбыўны смутак. I невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і л... Болей »


pdf
epub
Жарнасек Ірына, Спрэчка анёлаў

Спрэчка анёлаў

Аповесць-казка

Жарнасек Ірына

Аповесць-казка Ірыны Жарнасек, адрасаваная перадусім дзецям, але чытаць яе варта супольна – бацькам і дзецям. Пра існаванне анёлаў некаторыя ведаюць напэўна, другія – толькі здагадваюцца, іншыя увогуле адкідаюць такую магчымасць. Ірына Эарнасек у вельмі даходлівай форме, як для дзяцей, апісвае захаванне анёлаў, розных – добрых і злых, бо менавіта на такія две катэгорыі дзеляцца гэтыя ахоўнікі. Праз спрэчнасць характараў і ўзнікае варажн... Болей »


pdf
epub
Бічэль Данута, Стакроткі ў вяночак Божай Маці

Стакроткі ў вяночак Божай Маці

Вершы

Бічэль Данута

Абраз Маці Божай Будслаўскай — самы сціплы ў сваей прыгажосці. Малітоўнае агляданне яго з любоўю - падстава для глыбокай малітвы. Да Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнай — пачуццё на ўзроўні гістарычнай традыцыі, агульначалавечага яднання i дзіцячай казкі. У Вострую Браму нашых бабуляў вяла глыбокая вера ў тое, што Маці Божая вырашае ўсе беды адразу i канчаткова. Да Белагрудскай Божай Маці Міласэрнай у аўтаркі шмат асабістых пачуццяў i ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сямёнава Ала, Таямніцы пакутны колер

Таямніцы пакутны колер

Эсэ. Апавяданні

Сямёнава Ала

Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, у лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнях. Аўтар кніг... Болей »


Ярашэвіч Аляксандр, „Маці Божая Снежная” ў Беларусі

„Маці Божая Снежная” ў Беларусі

Ярашэвіч Аляксандр

Абраз Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ — адзін з самых вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце. У XVII-XVIII стагоддзях яго копіі разышліся па многіх краінах Еўропы. У кнізе ўпершыню падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра абразы "Снежнай" у Беларусі, многія з якіх шануюцца як цудатворныя. Болей »


pdf
Жарнасек Ірына, Гадара

Гадара

Жарнасек Ірына

У новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек увайшлілі апавяданні, звязаныя тэматычна. Гадара, ад якой пайшла назва зборніка, - Гадарынская краіна, якая згадваецца ў Евангеллі. Па азначэнні ев. ад Лукі (Лук. VIII, 26) вобласьць гэтая "ляжала насупраць Галілеі", г.зн. на Усход ад Галілейскага возера. Тая ж вобласць у ев. Ад Мацвея (Мф. VIII, 28) называецца "краінай Гергесінскай". Назвы гэтыя запазычаныя ад галоўных гарадоў вобласці, Гадары і Герас... Болей »


pdf
epub
Бічэль Данута, На белых аблоках сноў

На белых аблоках сноў

Вершы

Бічэль Данута

Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы. Болей »


Ян Павел ІІ, FIDES ET RATIO

FIDES ET RATIO

Энцыкліка Святога Айца

Ян Павел ІІ

У гэтай энцыкліцы Папа Ян Павел ІІ глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя, але магчымыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння. Шаноўныя браты ў біскупстве, шлю Вам сваё прывітанне і Апостальскае Благаславенне! Вера і розум (Fides et ratio) - як два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды. Сам Бог прывіў у людскім сэ... Болей »


Pro Christo :: Іншыя выданьні

Уладзімір КОНАН, КСЁНДЗ АДАМ СТАНКЕВІЧ І КАТАЛІЦКАЕ АДРАДЖЭННЕ Ў БЕЛАРУСІ (0)

27-Feb-11 23:42

  У манаграфіі даследуецца жыццёвы шлях, душпастырская дзейнасць, навуковая, багаслоўская, літаратурна-публіцыстычная, грамадска-палітычная і выдавецкая дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча (...) Болей »

Ніна Мацяш, БОГАВА ДРЭВА (0)

27-Feb-11 23:31

  Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Ніны Мацяш аб’яднаны адной тэмай — тэмай духоўнасці. Паэзія Н. Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, (...) Болей »

Янка Брыль, БЛАКІТНЫ ЗНІЧ (0)

27-Feb-11 23:24

  Янка Брыль БЛАКІТНЫ ЗНІЧ «Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя і сумна-трагічныя праявы быцця, (...) Болей »

Ала Сямёнава, ТАЯМНІЦЫ ПАКУТНЫ КОЛЕР (0)

27-Feb-11 23:17

  Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць – да яе мы імкнемся дачыніцца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым (...) Болей »

Ніл Гілевіч, НА ФЛЕЙЦЕ САМОТЫ Лірычныя мініяцюры ў жанры «танка». (0)

27-Feb-11 23:11

  «На флейце самоты» – кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым – «А святло ўсё ідзе» – лірычныя (...) Болей »

< Previous 1 Next >