Як і чаму ў 1943 годзе Оруэл прадказаў Беларусь і Расію сёння: антыўтопія «Ферма жывёлаў»


Праз два гады пасля аналізу кнігі «1984» Андрэй Хадановіч вяртаецца да постаці знакамітага брытанскага пісьменніка Джорджа Оруэла і распавядае пра адну з самых глыбокіх і злых антыўтопій XX стагоддзя «Ферма жывёлаў».

Чаму кнігі Оруэла «1984» і «Ферма жывёлаў» ад выдавецтва «Янушкевіч» трэба ставіць на паліцу разам і прычым тут чырвона-зялёны сцяг? Як дэмакратычны сацыяліст Оруэл ператварыўся ў галоўнага крытыка камунізму і бальшавізму? Чаму ўкраінцы сталі рэкардсменамі па колькасці перакладаў Оруэла? Хто ёсць хто ў аповесці «Ферма жывёлаў»? Чым падзеі ў творы Оруэла нагадваюць сучасную сітуацыю ў Беларусі і Расіі? Што стала з Сямю Запаведзямі Жывялізму і гімнам «Звяры Брытаніі» ў творы? Як у «Ферме жывёлаў» паказана барацьба Сталіна і Троцкага за ўладу? Як твор Оруэла пераствараўся ў іншых мастацтвах: ад мультфільмаў да оперы? 

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.




Крыніца: Будзьма беларусамі!