Першыя выбарчыя парушэнні ў Берасці

Першыя выбарчыя парушэнні ў Берасці


Першыя парушэнні заканадаўства зафіксаваныя падчас правядзення выбарчых пікетаў у Берасці.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. У прыватнасці на адным з пікетаў у падтрымку кандыдата ад арганізацыі “Еўрапейская Беларусь” Паліны Шарэнда-Панасюк адбываліся перашкоды з боку сябраў камісіі, — распавёў праваабаронца:

– У маю прысутнасць з’явілася там старшыня акруговай камісіі №1 і яна намагалася даведацца, хто, чаму, як і хто дазволіў. Паглядзім, яшчэ наперадзе будзе ў іх трэцяе пасяджэнне, можа яны гэтае пытанне ўздымуць.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, перашкоды ладзяцца менавіта таму, што гэта адна з ініцыятыўных груп, якая карыстаецца падтрымкай грамадства і вельмі актыўна збірае подпісы на цэнтральных вуліцах горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя