Выйшла тэставая версія прыкладання reBrest


Прыкладанне „ReBrest” – гэта праект краудфанд-кавярні „Грунтоўня”. Хлопцы вырашылі стварыць гістарычны праект, як толькі даведаліся пра тэхналогію дапоўненай рэальнасці.

„Важным этапам у развіцці праекта стала знаёмства з Аляксандрам Неварам — таленавітым пінскім архітэктарам, які захапляецца 3D-рэканструкцыяй страчанай спадчыны Беларусі. Так паступова з’явілася вера ў свае сілы. Што і тэхнічна, і па зместу мы можам ажыццявіць гэтую задуму”, — распавёў Віктар Клімус, аўтор праекта.

У тэставай версіі прыкладання з адным AR аб’ектам можна паглядзець храм Беззаганнага зачацця, кляштар Бернардынак, Берасце 17-19 ст.

Для далейшай распрацоўкі патрэбная дапамога:

– краўдфанд збор на Моламола

Падрабязнасці пра праект:
vk.com/rebrest_ar
www.facebook.com/reBrest.AR

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя