Аб’яўлены пераможцы конкурсу «Вольнае слова»

Аб’яўлены пераможцы конкурсу «Вольнае слова»


Беларуская асацыяцыя журналістаў абвясціла пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». У шорт-ліст прэміі ўвайшлі артыкулы двух аўтараў Naviny.by.

У ліку пераможцаў апынуўся кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандр Класкоўскі. Артыкул «Ход Бабічам. Ці даціснуў Пуцін Лукашэнку?» быў прызнана пераможцам у намінацыі «Аналітычныя жанры».

Пры гэтым журы прыняло рашэнне не прысуджаць другое і трэцяе месцы.

У намінацыі «Інфармацыйныя жанры» лепшым прызнаны артыкул Дзяніса Марціновіча «Хто і калі расстрэльваў людзей у Курапатах. 10 пытанняў і адказаў па матэрыялах следства », апублікаваны на партале TUT.By.

У намінацыі „Мастацка-публіцыстычныя жанры” перамагла Святлана Курс з артыкулам «Нельга забыць: мы з вогненнай вёскі», апублікаваным у часопісе «Наша гісторыя».

У намінацыі «Расследаванне» лепшым прызнаны артыкул Арцёма Гарбацэвіча „Сетка: як Расія стварае ў Беларусі Рэгіянальныя сайты”, апублікаваны на сайце «Наша ніва».

У шорт-ліст прэміі ў гэтай намінацыі трапіў таксама артыкул журналіста Naviny.by Алены Спасюк «Як беларускія зняволеныя робяць мэблю і прадаюць яе ў Францыю».

У намінацыі «Дэбют» перамог артыкул Уладзіміра Крыўчэні «Касцёл не чакае? Як чалавеку ў інвалідным крэсле трапіць у храм », апублікаваны на сайце Natatnik.By.

* * *

12 верасня назавуць лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Беларуская асацыяцыя журналістаў пачынае новы сезон мерапрыемстваў з узнагароджання лаўрэатаў творчага конкурсу, які ладзіцца ўжо дзясятак гадоў.

Як кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, мэта конкурсу простая – павышэнне якасці беларускай незалежнай журналістыкі.

– Галоўны нацыянальны такі конкурс для недзяржаўнай прэсы. Звычайна мы ўсіх заклікаем на пачатку года дасылаць на гэты конкурс свае лепшыя матэрыялы, расследаванні, аналітычныя нейкія тэксты для таго, каб яшчэ раз паказаць адзін аднаму прыклады, сапраўды, высокіх журналісцкіх стандартаў, што нават у Беларусі, дзе ёсць складанасці з журналістыкай, ёсць класныя тэксты і выдатныя журналісты.

Напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які адзначаўся 8 верасня, журы агучыла шорт-ліст, які змешчаны на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. 12 верасня ў Менску назавуць пераможцаў прафесійнага конкурсу «Вольнае слова» ў пяці намінацыях.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: baj.by

Напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які адзначаўся 8 верасня, журы агучыла шорт-ліст, які змешчаны на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. 12 верасня ў Менску назавуць пераможцаў прафесійнага конкурсу «Вольнае слова» ў пяці намінацыях. Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя Фота: baj.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-mensku-nazavuts-peramozhtsau-konkurs/
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя