“Непратаптаны шлях” адчыніў свае дзверы ў горадзе над Бугам

“Непратаптаны шлях” адчыніў свае дзверы ў горадзе над Бугам


Сёння, 11 траўня, завяршылася першая частка міжнароднага тэатральнага фестываля. Цягам дня на суд гледачоў было прадстаўлена 9 спектакляў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.

Кіраўнік украінскага тэатру “Парасткі” Віталь Любата распавёў пра сваё бачанне значэння міжнароднай тэатральнай пляцоўкі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі:

- Мы ўсё ж такі кажам пра фармаванне цэласнасці чалавека ва ўсіх яго праявах. І калі чалавек мае нейкія пэўныя асаблівасці, тады мы кажам пра стабілізацыю ягонай эмацыянальнай сферы. З іншага боку - гэта магчымасць творчай рэалізацыі як момант тэатральнага мастацтва.

Заўтра (12 траўня) у Берасцейскім акадэмічным тэатры драмы пройдзе заключны гала-канцэрт, а таксама шэраг майстар-класаў для асаблівых тэатраў. У файе тэатру можна цягам выходных паглядзець фотавыставу “Тэатр у аб’ектыве”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота
  • Фота 1/20
  • Фота 2/20
  • Фота 3/20
  • Фота 4/20
  • Фота 5/20
  • Фота 6/20
  • Фота 7/20
  • Фота 8/20
  • Фота 9/20
  • Фота 10/20
  • Фота 11/20
  • Фота 12/20
  • Фота 13/20
  • Фота 14/20
  • Фота 15/20
  • Фота 16/20
  • Фота 17/20
  • Фота 18/20
  • Фота 19/20
  • Фота 20/20

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя