Фэст славянскіх баявых мастацтваў у Гародні

Фэст славянскіх баявых мастацтваў у Гародні


Фэст славянскіх баявых мастацтваў пачаўся ў агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак”, што ў вёсцы Каробчыцы ля Гародні. Гэты фэст ужо 13-ты па ліку, у ім прымае ўдзел некалькі дзясяткаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі і нават з-за мяжы.

Адзін са сталых удзельнікаў фэсту Андрэй займаецца гістарычнай рэканструкцыяй ужо сем год.

- Першы мой гістарычны клуб быў у Менску, калі я там вучыўся. Гэта фактычна маё другое жыццё, яно патрабуе шмат часу, ведання гісторыі і добрай фізічнай падрыхтоўкі. Калі, напрыклад, удзельнічаеш у падобных спаборніцтвах, то неабходна трымаць сябе ў добрай фізічнай форме і рэгулярна трэніравацца – гэта неабходна.

Увазе гледачоў прапануюцца гульні, спаборніцтвы, майстар-класы па стральбе з лука і вырабе панцыраў, турнір па гістарычным фехтаванні "Тарча і меч", а таксама выступ гурта “Стары Ольса” і агнявое шоў. Фэст працягнецца два дні, да 12-га траўня.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя