“Непратаптаны шлях” у Берасці

“Непратаптаны шлях” у Берасці


Дзевяць тэатральных калектываў і сотні ўдзельнікаў. Такі склад міжнароднага тэатральнага фестывалю асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях”. Ён адчыняе свае дзверы і запрашае на прагляды спектакляў жыхароў і гасцей Берасця 11 і 12 траўня.

Кіраўнік грамадскай арганізацыі “Інвалід і асяроддзе” Іван Шмыга расказвае, чым цікавы гэты фестываль:

– Гэта рэабілітацыя не толькі саміх дзяцей з нейкімі абмежаваннямі, гэта рэабілітацыя самога грамадства. І яны могуць убачыць наколькі гэтыя з нейкімі недахопамі дзеці змагаюцца за жыццё, за месца ў гэтым жыцці, а многія з нагамі, рукамі і галавой марнеюць. Калі паглядзіш вось з гэтага пункту гледжання, адразу з'яўляецца настой на працу, станоўчыя эмоцыі.

Сёлета ўдзел у фестывалі прымаюць такія краіны як Беларусь, Расія, Украіна і Польшча. Выступы калектываў пачнуцца ў суботу а 15-й гадзіне ў Берасцейскім акадэмічным тэатры драмы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя