Беласток запрашае на вялікі фестываль Яна Тарасевіча

Беласток запрашае на вялікі фестываль Яна Тарасевіча


Тры фестывальныя дні, два з якіх – з музыкай Яна Тарасевіча. З 10 па 12 траўня ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку адбудзецца фестываль у гонар выбітнага беларускага кампазітара і знакамітага піяніста, ураджэнца Саколкі Яна Тарасевіча, кажа Ілона Карпюк з Падляшскай оперы і філармоніі:

– Хочам постаць Яна Тарасевіча вяртаць. Нягледзячы на тое, што ёсць запісаная музыка, ёсць кніжка Ганна Кандрацюк, яго творчасць дзесьці там увесь час прыхаваная. Гэта цікавыя, рамантычныя, паслядоўныя творы, якія самыя музычныя крытыкі лічаць сапраўды добрымі. Варта іх вяртаць і вяртаць памяць пра гэтую асобу, каб Ян Тарасевіч стаў сімвалам артысты памежжа.

У рамках першага выпуску фестывалю пачуем камерныя ды харавыя творы кампазітара, а таксама працы іншых артыстаў, чый лёс быў звязаны з культурнай прасторай Вялікага Княства Літоўскага.

На ўсе мерапрыемствы фестывалю ўваход вольны. Беларускае Радыё Рацыя з'яўляецца партнёрам фестывалю. На сайце нашага радыё знойдзем падрабязную інфармацыю.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя