Жыццё паддуброўскіх вяскоўцаў на фотаздымках Яна Сівіцкага

Жыццё паддуброўскіх вяскоўцаў на фотаздымках Яна Сівіцкага


Фатограф Ян Сівіцкі пакінуў пасля сябе сотні фотаздымкаў, на якіх захаваліся выявы паддуброўскіх вёсак пачатку ХХ ст. Фотамастак паходзіў з Ячна, што непадалёк ад Дубровы Беластоцкай.

Падчас Другой сусветнай вайны вучыўся рабіць фатаграфіі ў гарадзенскага яўрэя. Пасля вучобы вярнуўся ў родную вёску, дзе памёр у 1995 годзе.

Да сённяшняга дня аднавяскоўцы прыгадваюць яго, як таленавітага чалавека:

- Не было чаго сядзець на гаспадарцы, таму паехаў у Гародню, каб навучыцца рабіць фотаздымкі, партрэты, вучыўся там. Вельмі файныя фотаздымкі рабіў.

- Рабіў цёмна, завешваў просцінамі, там ён займаўся фотаздымкамі. Ён рабіў партрэты вялікія, і ў мяне партрэт ёсць.

- Ён рабіў фотаздымкі падчас пахаванняў і вяселляў. 

Найстарэйшыя фотаздымкі зробленыя Янам Сівіцкім падчас Другой сусветнай вайны. У хатах жыхароў Ячна, а таксама ў навакольных вёсках захавалася найбольшая колькасць шлюбных партрэтаў і фатаграфій з пахаванняў.


Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота
  • Фота 1/5
  • Фота 2/5
  • Фота 3/5
  • Фота 4/5
  • Фота 5/5

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя