Першая кніга Сяргея Верацілы

Першая кніга Сяргея Верацілы


З друку выйшла першая кніга Сяргея Верацілы. Зборнік апавяданняў «Разбітае сэрца Вітаўта» прэзентавалі ў Менску. Гісторыю апавядання, якое дало назву кнізе, распавядае сам аўтар.

Сяргей Вераціла:

– Апавяданне называлася «Разбітае сэрца Вітаўта Чаропкі». яго друкавалі ў ЛіМе і нябошчык Алесь Пісьмянкоў сказаў: «Як гэта мы будзем жывога чалавека ставіць у назву апавядання. Ён можа пакрыўдзіцца». Узяў сваёй воляй прозвішча зняў і атрымалася манументальная назва «Разбітае сэрца Вітаўта».

Прэзентацыя прайшла сярод сяброў і калегаў. Гасцям Сяргей Вераціла чытаў урыўкі з апавяданняў, якія ўвойдуць у наступны зборнік.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя