“Жыве Беларусь!” з'явіўся ў інтэрнэце


Беларуска-польскі фільм апынуўся ў вольным доступе, аднак яго стваральнікі не маюць да гэтага ніякага дачынення. На думку аднаго з рэжысёраў кінастужкі Франака Вячоркі, адбылося гэта пасля шырокага паказу фільма ў польскім кінапракаце.

Дыскі з “Жыве Беларусь!” былі разасланы ў розныя краіны свету для ўдзелу ў кінафестывалях.

Франак Вячорка:

- Галоўнае, каб гэта ніяк не нашкодзіла фестывалям. Для прадзюсераў, для палякаў гэта ў першую чаргу тавар, яны на ім зарабляюць, прадстаўляюць сваю працу. Пакуль яго можна паказаць на фестывалях, прадаваць на дысках, у Заходняй Еўропе не прынята выкладваць у інтэрнэт. Нажаль Беларусы не маюць доступу да кінатэатраў, не могуць набыць яго на дысках, таму магчыма інтэрнэт адзіная магчымасць, каб яго пабачыць. 

“Жыве Беларусь!” можа быць паказаны ў Кангрэсе ЗША, не выключае Франак Вячорка. Уласнікі фільму падалі заяўку на удзел у Бруклінскім міжнародным кінафестывалі.

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя