Палітычная аўтабіяграфія спалучаная ў кнізе з ацэнкай і аналізам значных падзеяў, удзельнікам ці сведкам якіх быў аўтар. Абмінуўшы наменклатурныя прыступкі камуністычнай іерархіі, ён - універсітэцкі прафесар фізікі - апынуўся ў складзе палітычнай эліты спачатку безнадзейна зачаўрэлага СССР, а затым і на дзяржаўнай пасадзе першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Магчыма, гэтым вызначаецца нетрывіяльная ацэнка аўтарам дзейнасці сусветна вя... Więcej »
У кнізе больш за 150 фатаграфій, падаецца публіцыстычны каментар з актуальней падставай i пазнавальным этыка-філасофскім зместам. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016". Аўтарка пра сваю кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра... Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне ... Więcej »
У сборніку прадстаўлены вершы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча на беларускай мове і ў перакладзе на рускую. Выданне калекцыйнае, пачынае серыю "Скарбы беларускай літаратуры і фальклору". Więcej »
Камяк смеху з кашлем выскачыў яму з горла, пацягнуўшы за сабою бразгатлівы ланцужок макроты, ён хутка адвярнуўся, кашляючы і смеючыся, махаючы ўзнятымі над галавою рукамі. — Ніколі іх сюды не пускалі, —яшчэ раз выкрыкнуў ён праз смех, тупаючы па жвіры зацягнутымі ў гетры нагамі. — Вось чаму. Праз шахматны ўзор лістоты сонца рассыпала на ягоныя мудрыя плечы залатыя бліскоткі, танцуючыя манеты. (Джэймс Джойс "Нестар" - фрагмент) Więcej »
Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч. У кнізе выкарыстаныя малюнкі аўтара. Імёны вязьняў калёніі, дзе знаходзіўся Алег Грузьдзіловіч, зьмененыя дзеля бясьпекі. Więcej »
Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч нап... Więcej »
На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця... Więcej »
Książka Alesia Kraucewicza, to osobliwa historia ukazana za pomocą zwyczajnych przedmiotów – znalezisk archeologicznych, wśród których jest i stara podkowa, i rozbita miska, i wyszczerbiony talerz. Wszystkie te rzeczy stworzył człowiek swymi rękami 400 – 500 lat temu i one, mimo stanu w jakim je znaleziono, mogą dużo opowiedzieć. Badając je, analizując, można poznać rzemiosła, które istniały na naszych ziemiach w dawnych czasach, dowied... Więcej »
Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты, рыжаваты, вiхрасты малады чалавек у клятчастай шапачцы, ссунутай на патылiцу, быў у каўбойцы, пакамечаных белых штанах i ў чорных тапачк... Więcej »