pdf
mp3
Артымовіч Надзея, Жоўтая музыка

Жоўтая музыка

Артымовіч Надзея

Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных м... Болей »


pdf
epub
Бураўкін Генадзь, Жураўліная пара

Жураўліная пара

Вершы канца стагоддзя

Бураўкін Генадзь

У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны «восеньскі» роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя. Болей »


pdf
Арлоў Уладзімер, Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

Арлоў Уладзімер

Сьвятая Еўфрасіньня Польцкая – апякунка Беларусі, першая жанчына, далучаная да ліку сьвятых на ўсходнеславянскіх землях. Менавіта ёй Ўладзімер Арлоў прысьвяціў выданьне, бо як сама Еўрасіньня гэтак і яе справы сталі сапраўдным сымьалем Беларусі. Праз Еўфрасіньню Беларусь далучылася да хрысьціянскага асьветніцтва, дзякуючы ёй паўсталі і храмы і манастыры ў Полацку, зроблены на яе замову Крыж – стаў вядомым на ўвесь сьвет сымбалем нашай Р... Болей »


pdf
Бушлякоў Юрась, Жывая мова

Жывая мова

Бушлякоў Юрась

«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Жывая мова краявідаў

Жывая мова краявідаў

Пейзаж у беларускай паэзіі

Бельскі Алесь

Упершыню пейзаж у беларускай паэзіі выбраны ў якасці асобнага і сістэмнага даследавання. Прасочваецца гістарычны генезіс і робіцца спроба класіфікацыі розных тыпаў пейзажу, выяўляюцца яго асноўныя функцыянальныя рысы і нацыянальныя асаблівасці, разглядаюцца пейзажныя вобразы ў іх гістарычна-часавым і індывідуальна-мастацкім асэнсаванні. Паэтычнае адлюстраванне прыроды суадносіцца з паэтыкай пейзажу ў жывапісе і музыцы. Аналіз і вывады а... Болей »


Белы Аляксей, Жыві, дзе ўдосталь ветру...

Жыві, дзе ўдосталь ветру...

вершы, эсэ

Белы Аляксей

Чарговая кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксея Белага мае некалькі раздзелаў. Найперш гэта новыя вершы. Пра дзяцінства, вучобу, работу, уласныя пачуцці і адчуванні. Вядома, не ўсе вершаваныя творы, што ўвайшлі ў гэты зборнік, напісаныя “на адным уздыху”. Некаторыя з іх чакалі дапрацоўкі доўгія гады... Другі раздзел - твор, прысвечаны Ігнату Дамейку, паўстанцу, вучона... Болей »


pdf
Філатаў Аляксей, Жывому – жыць

Жывому – жыць

Споведзь качагара

Філатаў Аляксей

Гэта ўжо адзінаццатая кніга Аляксея Філатава, які начаў друкавацца з 1958 года. Галоўная ідэя ўсёй творчасці ггразаіка - пошук чысціні і дабра ў чалавеку, у людстве, у грамадстве. Новая кніга - працяг пагіярэдніх. Яна пра Радзіму, маці, мову, каханую, гіра складаны асабісты лёс і лёс пабрацімцаў-творцаў, пра веру ў жыццё. Аўтар вырапіыў зрабіць яе, як ён нашуткаваў, «скачагарыць», да свайго 75-гадовага юбілею. Назва яе запазычана з верш... Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Жывы покліч

Жывы покліч

Выбранае

Далідовіч Генрых

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі Імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці і апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку і пра вечна існае і ў той жа час заўсёды новае, загадкавае. Болей »


pdf
Жырандоля, № 10, 2018

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 10, 2018

Ужо ў восем гадоў у хлопчыка пачалі праяўляцца здольнасці да музыкі, асабліва да гармоніка. Не марнуючы часу, бацька купіў Петрыку «хромку», ігрой на якой ён авалодаў вельмі хутка. Пазней быў куплены баян «Іскра» з вельмі галасістым разлівам, гучанне якога было падобна да гуку акардэона. Аднак авалодаць ігрой на такім складаным інструменце Петрыку самому было вельмі цяжка, таму бацька знайшоў яму баяніста з той жа вёскі, дзе і сам праца... Болей »


Жырандоля, № 8, 2018

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 8, 2018

Вось вы адсталі ад транспарту па дарозе ў лазню. Гэта войска. Да горада 10 кіламетраў. Вырашылі з таварышам ісці пешшу. Часу даволі. Таму, пакуль ідзяце, увяду ў курс падзей. Служыць мне давялося ў Савецкай яшчэ Арміі. Паколькі пасля ВНУ, то быў там год, нарміроўшчыкам у чыгуначных войсках. А гэта Валагодчына, недалёка Палярны круг. Снег паклаўся ўжо 10 кастрычніка, на наша бабіна лета. А да гэтага з месяц сувора падцінала марозцам. (Яў... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270] [271] [272] [273] [274] [275] [276] [277]   Наступная   Апошняя