Час Вялікага посту перажываем у цені Хрыстовага крыжа. У гэтыя дні, якія прыгадваюць нам пра апошнія гадзіны жыцця Збаўцы, крыж становіцца асаблівым знакам Божай любові. З першых стагоддзяў хрысціянства да сёння для веруючых людзей крыж заўсёды з’яўляўся сімвалам надзеі. З намашчэннем яго знак чынілі на сваіх грудзях хрысціяне, якія ішлі на смерць на рымскіх арэнах. Часта яго выяву з апошніх сіл стараліся выдрапаць на сцяне ці на койцы ... Więcej »
У час Вялікага посту ўзгадваем важную праўду: для Пана Бога з’яўляюцца вызначальнымі не столькі знешнія практыкі, здзейсненыя вернікам напаказ учынкі, колькі сапраўднае навяртанне, якое заключаецца, перш за ўсё, у перамене сэрца. Перамененае, яно заўсёды адкрыта на практыкаванне спраў любові. Стварыцель аб’явіў людзям міласэрнасць, калі спаслаў у свет свайго Сына, каб збавіў кожнага чалавека. Езус Хрыстус праяўляў міласэрнасць, калі нав... Więcej »
У літургічным годзе Вялікі пост, ці перыяд пакаяння напярэдадні Вялікадня, на працягу 40-ка дзён дапамагае вернікам падрыхтавацца да пасхальных урачыстасцей. Прыгадвае пра тое, што паводле Бібліі Ізраэль, народ Старога Запавету, перш чым змог увайсці на Абяцаную зямлю, на працягу 40-ка гадоў перажываў выпрабаванні і ачышчэнне ў пустыні, а Езус перад распачаццем публічнай дзейнасці на працягу 40-ка дзён быў у пустыні, посцячы і молячыся ... Więcej »
Дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурд (11 лютага) з’яўляецца асаблівай нагодай, каб задумацца над досведам пакут, якія выпадаюць на долю хворых людзей. У гэты час духоўна пераносімся ў грот Масаб’ель, каб ля ног Марыі, якой “Усемагутны ўчыніў вялікія рэчы”, прасіць аб заступніцтве ў важных для нас інтэнцыях, асабліва за пакутуючых у хваробах асоб. Людское цярпенне заўсёды было таямніцай. У адзіноце прабірацца праз ... Więcej »
Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян, які стаў цыклічным святам экуменізму, прыгадвае пра тое, што ўсе мы з’яўляемся адной сям’ёй Божых дзяцей. У гэты час нанова ўсведамляем сабе, што Хрыстос прыйшоў у свет, каб сабраць авечак у адну Аўчарню. Галоўная мэта Яго місіі – збаўленне чалавека – не можа быць рэалізавана без адзінства. План Бога для чалавецтва, Касцёла, сужэнства, сям’і, супольнасці заключаецца ў тым, каб усе трывалі ў еднасці з... Więcej »
Некалькі дзён таму мы з верай і надзеяй распачалі наступны год Панскі. Разам з ім атрымалі новы пачатак, будучыню, якая яшчэ не мае канкрэтных абрысаў, але ўжо паступова становіцца нашай рэальнасцю. Кожны новы год для хрысціяніна – гэта шанс і нагода, каб здзяйсняць добрыя справы і фарміраваць сваю “ролю” так, каб яна дала найцудоўнейшыя плады цяпер на зямлі і потым у вечнасці. Таму пачатак года нясе з сабой новыя надзеі і разнастайныя ... Więcej »
Апошнія дні адыходзячага года напоўнены ліхаманкавымі падсумаваннямі, справаздачамі... Людзі падлічваюць даходы, прыбыткі, выдаткі і страты. З тэлебачання, радыё, прэсы, інтэрнэту даведваемся пра найважнейшыя палітычныя, спартыўныя, культурныя падзеі ў свеце і краіне. Але трэба ўсвядоміць, што ўчарашні дзень ужо не належыць нам – ператвараецца ў гісторыю. Таму варта з удзячнасцю ўспамінаць мінулае, усім сэрцам уключацца ў сучаснасць і в... Więcej »
Наперадзе чарговыя дні радаснага чакання прыходу Пана. Гэта асаблівы час падрыхтоўкі да такой вялікай падзеі, як Божае Нараджэнне. Няхай Адвэнт кожнаму нагадае пра тое, што ў наша зямное вымярэнне ўваходзіць надзвычайная рэчаіснасць. Чаканне свят можа выглядаць па-рознаму. Рыхтуючыся да іх, людзі не заўсёды канцэнтруюцца на самым важным. Засяроджваюць сваю ўвагу на выбары падарункаў, гатаванні страў і арганізацыі стала, высыланні віншав... Więcej »
У жыцці кожнага чалавека здараюцца сустрэчы, па якіх ён сумуе. Звычайныя штодзённыя сустрэчы, а таксама нядзельныя і святочныя. Уданыя і няздзейсненыя, калі на стол ставяцца 2 кубкі, але 1 застаецца пустым. Усе яны неабходны, каб дзяліцца радасцю, каб не быць аднаму ў смутку. У Адвэнце – перыядзе, які распачынае новы літургічны год у Касцёле, – мы рыхтуемся да сустрэчы з Тым, хто быў прадказаны. І калі Ён прыйдзе, усё дасягне канца св... Więcej »
Абавязковай умовай для таго, каб поўнасцю даверыцца міласэрнаму Богу, з’яўляецца пастава пакаяння і ўбоства. Старонкі Новага Запавету, пачынаючы з апісання таямніцы нараджэння Пана ў беднай стайні ў Бэтлееме ажно да Яго апошніх хвілін, заклікаюць нас да пераймання Езуса ўбогага. Убоства Збаўцы заключалася, перш за ўсё, у абсалютным даручэнні сябе Айцу. Падчас смерці на крыжы ў поўнай адзіноце Хрыстос “выракся самога сябе, прыняўшы п... Więcej »