У самагубства цяжка паверыць Прычына сьмерці журналіста Алега Бябеніна павінна быць усебакова расьсьледаваная... Алега Бябеніна – журналіста, заснавальніка і кіраўніка сайту charter97.org знайшлі 3 верасьня на ягоным лецішчы ў Дзяржынскім раёне павешаным... Сьледчыя ў якасьці папярэдняй прычыны сьмерці журналіста назвалі самагубства. Як паведаміў СМІ начальнік аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Мінаблвыканкаму Аляксандр Дан... Więcej »
Пытаньні застаюцца... Адмена ці ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі зьяўляецца не адзіным пытаньнем, ад рашэньня якога залежыць аднаўленьне для беларускага парламенту статусу сьпецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы, заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаньнях ПАРЕ Сініка Хурскайнэн у Менску. "Гэтае пытаньне зьяўляецца не адзіным, але галоўным. Ёсьць яшчэ пытаньні па свабодзе СМІ... Więcej »
Поўны ідыятызм...Сімвалічны бой падушкамі скончыўся арыштамі. 15 ліпеня моладзь правяла бой падушкамі ў гонар 600-х угодкаў Грунвальду. Бой адбыўся побач з Нацыянальнай бібліятэкай з удзелам тых юнакоў і дзяўчат, якіх міліцыянты ня здолелі зьмясьціць у некалькі міліцэйскіх аўтобусаў. У 18.00 каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе толькі праз гадзіну павінна была прайсьці акцыя, стаялі тры аўтобусы з супрацоўнікамі АМАПу. Вакол бібліятэкі дзя... Więcej »
"Свабоду інтэрнэту!" 23 чэрвеня ў Менску быў разагнаны АМАПам мірны мітынг супраць ўвядзеньня ў сілу з 1 ліпеня Указу № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт", які закліканы зрабіць больш жорсткім кантроль беларускіх уладаў за інтэрнэт-прасторай у рэспубліцы. У 19 гадзінаў 9 чалавек выйшлі на плошчу Свабоды, трымаючы ў руках аркушы фармату А4 з надпісам "Свабоду інтэрнэту". Удзельнікі акцы... Więcej »
Несуцяшальныя вынікі. Пазітыўных зьменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі не адбываецца – канстатуюць праваабаронцы. На сустрэчы з журналістамі 8 чэрвеня сябра Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч і кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак падсумавалі вынікі першага паўгодзьдзя 2010 году ў галіне правоў чалавека і канстатавалі, што практычна ніякіх пазітыўных зьменаў у Беларусі за гэты час не адбыло... Więcej »
Сьмяротная кара – не адказ на злачынства. Amnesty International далучаецца да вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў з асуджэньнем сьмяротных прысудаў, вынесеных у адносінах да дзьвюх асобаў, якія былі прызнаныя вінаватымі ва ўчыненьні забойства ў Гародні. 14 траўня 2010 году Алег Грышкаўцоў (29) і Андрэй Бурдыка (28) асуджаныя да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл за злачынствы, учыненыя падчас узброенага нападу на кватэру ў ... Więcej »
АБСЕ стала на абарону журналістаў. Занепакоенасьць ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч у заяве, распаўсюджанай 10 траўня. У сваім лісьце міністру замежных справаў краіны Сяргею Мартынаву яна адзначыла: "Запалохваньне журналістаў аказвае стрымальны эфект на і без таго паслабленую практыку журналісцкіх расьсьледаваньняў у Беларусі. Улады павінны актыўна расьсьледавац... Więcej »
У абарону жыцьця... 26 красавіка актывісты шэрагу палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў зладзілі ў Менску традыцыйны "Чарнобыльскі шлях", прымеркаваны да 24-гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатары і ўдзельнікі сабраліся ў прызначаны час на пляцы каля НАН. Але многія так і ня здолелі прысутнічаць на кароткім мітынгу на прыступках будынку, бо падыходы былі ачэпленыя турнікетамі і патрапіць у цэнтр падзеяў магчыма было... Więcej »
"Зламаць не атрымалася..." 14 красавіка Франака Вячорку камісавалі пастановай галоўнага медычнага цэнтру Мінабароны. Медыкі выявілі ў Вячоркі камбінаваную загану сэрца. З гэтым дыягназам юнак ня толькі не прыдатны да службы, але і ўвогуле павінен быць выключаны з вайсковага ўліку. "Гэта мая перамога! Я 15 месяцаў дабіваўся гэтага звальненьня. Я даказаў урэшце рэшт, што мой прызыў у армію быў незаконным. Спрабавалі мяне зламаць, цка... Więcej »
...Каб пераадолець "самаізаляцыю" краіны. Рада Еўропы рашуча асуджае прывядзеньне ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэту міністраў РЕ Мішэлін Кальмі-Рэй, генеральнага сакратара РЕ Турб'ёрна Ягланда і кіраўніка Парламенцкай асамблеі РЕ Меўлюта Чавушаглу. "Сьмяротнае пакараньне зьяўляецца варварствам і дэградацыяй, менавіта таму яно было адмененае Радай Еўропы пратаколам... Więcej »