Падаецца, што «Боінг» быў збіты не спецыяльна. Гэта была «памылка выканаўцы», — таго, хто націснуў кнопку «пуск». Тэрарысты атрымалі інфармацыю, што прыкладна тым жа курсам будзе пралятаць украінскі вайсковы транспартнік АН-26. Пацэліць меркавалі менавіта ў яго, але, як сведчыць былы наводчык такога комплексу Іван Шыла, «грамадзянскія» самалёты засекчы значна прасцей, і лёгка памыліцца. Więcej »
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова абяцаў, што возьмецца за праблему сельскай гаспадаркі, як у свой час браўся за будаўніцтва. Дзеля гэтага была створана адмысловая працоўная група, якую напачатку тыдня прыняў кіраўнік дзяржавы. Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы вельмі дзіўная. У першым квартале 2014 года, па дадзеных Белстата, 24% сельгаспрадпрыемстваў у Беларусі былі стратнымі, нягледзячы на тое, што вытворцам і экспарцёрам беларускага хар... Więcej »
Чэрвеньскае сацапытанне НІСЭПД яўна прадэманстравала залежнасць беларускага грамадства ад расійскай прапаганды. Паводле яго вынікаў, украінскі Майдан і адхіленне ад улады Віктара Януковіча дрэннай справаю лічаць 63,2% апытаных. Далучэнне Крыму да Расіі падтрымліваюць 62,2% рэспандэнтаў. Збройны супраціў у Данецкай і Луганскай абласцях як народны пратэст супраць нелегітымнай улады ўспрымаюць 65,5%. Такія адказы нам транслююць СМІ Расіі, ... Więcej »
Адкуль увогуле сыходзіць уяўленне пра пагрозу беларускай незалежнасці? Шмат хто кажа, што гэта, найперш, вонкавыя выклікі. Прынамсі, уладная прапаганда нас завярае, што нам патрэбныя «адэкватныя адказы пашырэнню NАТO на Усход», і таму мы штогод бразгаем зброяй на афіцыйных парадах. Каб паказаць гэтаму агрэсіўнаму Захаду, што браня моцная, а танкі хуткія. Не менш актыўна з боку нацыянальна арыентаванай апазіцыі нас упэўніваюць, што пагро... Więcej »
Калі ўлады зразумеюць, што для іх гэта выгадна ў палітычным і эканамічным плане — не мець палітвязняў у Беларусі, вось тады могуць ісці і іншыя размовы і перамовы», — заявіў на прэс-канферэнцыі пасля свайго вызвалення вядомы беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (МФПЧ) Алесь Бяляцкі. Падобна на тое, што беларускія ўлады пачынаюць гэта разумець. Więcej »
Яшчэ не высахлі чарнілы на падпісаным дакуменце, яшчэ не пачалася дзейнасць ЕАЭС, яшчэ не ратыфікаваныя гэтыя пагадненні парламентамі краін, але ў нас ужо пачаліся праблемы. Размаўляць пра гэтыя праблемы ў Мінск прыязджаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Więcej »
Ніякія санкцыі не прымусяць Расію перагледзець сваё рашэнне па Крыме, заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Уладзімір Цітоў перад нефармальнай сустрэчай кіраўнікоў МЗС Расіі, ФРГ і Польшчы па ўкраінскім пытанні ў Санкт-Пецярбургу. Ён таксама абвінаваціў NАТO ў парушэнні асноватворнага акта аб узаемных адносінах паміж Расіяй і NАТO праз размяшчэнне дадатковых баявых сіл блізу расійскіх межаў. Więcej »
Нарада Аляксандра Рыгоравіча са старшынёй дзяржаўнага памежнага камітэта Леанідам Мальцавым выклікае дзіўнае ўражанне. Яны паразмаўлялі пра кіно. Нібыта кіраўнік Беларусі збіраецца перарабіць дзяржаўную мяжу ў вялікую здымачную пляцоўку. Але ці так яно на самай справе? Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з Мальцавым і дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Мяжуевым. Więcej »
Пасля выбараў у Еўрапарламент перад ЕС паўстала альтэрнатыва: альбо імкліва рэфармавацца, альбо паўтарыць трагедыю Веймарскай рэспублікі, якую знішчыла хваля правага радыкалізму. На першы погляд, нічога жудаснага 25 мая не адбылося. Еўрапарламент дасюль хутчэй кансультатыўны орган. Еўракамісія — выканаўчы орган ЕС — аўтаномная структура, і нават можа не звяртаць увагу на парламенцкія рэзалюцыі. Więcej »
Указ №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» Лукашэнка падпісаў 16 мая гэтага года. Гэты ўказ дазваляе ІП наймаць трох «старонніх» працоўных. Więcej »