Структурныя палітычныя партыі і рухі стварылі аргкамітэт па правядзенні «маршу недармаедаў» 15 сакавіка. У яго ўвайшлі дзевяць арганізацый: Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За Свабоду», аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыі працоўных і партыі «Надзея», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадзянская кампа... Więcej »
Жыхары пасёлку Шаршуны Мінскага раёна і нейкія ананімныя крыніцы распавялі тэлеканалу «Белсат», што ў гэтым месцы ўжо некалькі гадоў дабудоўваюць шыкоўны комплекс для кіраўніка Беларусі, які ён пастаянна наведвае. Тыя, хто ведае пра будынак, распавядаюць, што там ёсць басейн, лазні, тэнісныя корты, корпус для прыслугі, верталётная пляцоўка. З наяўнасці на аб’екце верталётнай пляцоўкі і было вырашана, што гэта — чарговы офіс кіраўніка дз... Więcej »
Нечакана Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Гэты дакумент абмежавана, але ўсталёўвае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян 80 дзяржаў, у тым ліку ўсяго Еўрасаюза. Указ набудзе моц праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання. У чым абмежаванні ўказа? Першае — ён тычыцца выключна тых, хто наведвае Сінявокую праз пункт пропуску «Нацыянальны ... Więcej »
Амаль скончыўся чарговы год. Для кожнага ён быў свой. Для кагосьці — шчаслівы, для кагосьці — не вельмі ўдалы. У гэтыя дні мы азіраемся назад, згадваем, што было ў нас добрага і дрэннага. Добрага — каб яшчэ раз парадавацца за сябе і за блізкіх, — якія мы былі малайцы ў гэтым годзе! І не вельмі добрага — каб такога не здарылася ў будучыні. І заўсёды чакаем нечага светлага. Надзея, кажуць, памірае апошняй. Насамрэч, яна не памірае ніколі.... Więcej »
На нацыянальным прававым партале з’явіўся загадкавы ўказ Лукашэнкі ад 6 снежня №446 «Аб праекце міжнароднай дамовы». Указ прадугледжвае пагадненне паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй аб удзеле падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ў контртэрарыстычных аперацыях, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі. Więcej »
Роўна 25 гадоў таму ў гэтыя ж снежаньскія дні скончыўся СССР. З аднаго боку — заканамерна, з іншага — усё адно нечакана. Можна шмат разважаць, ці было гэта спантанным рашэннем трох кіраўнікоў, ці заканамерным працэсам, да якога ішлі ўсе краіны. Адно можна сказаць дакладна: 25 гадоў таму Беларусь атрымала калядны падарунак, якім пакуль так і не здолела напоўніцу скарыстацца. Więcej »
У Расіі скончыліся грошы. Відавочна, што перамовы Пуціна і Лукашэнкі, якія прайшлі 22 лістапада, ні да чаго не прывялі. Беларусі трэба шукаць новых саюзнікаў і партнёраў. Яны знайшліся. Ці не адразу пасля сустрэчы з Пуціным Лукашэнка паехаў да Аліева. Шмат хто кажа, што беларускі правадыр проста ездзіць па свеце ў пошуках новых крэдытаў. І, відавочна, ён памятае, хто ў 2010-м даў 200 мільёнаў долараў «да заробку». Гэта быў Азербайджан. ... Więcej »
Думка пра пашырэнне сваіх паўнамоцтваў у Лукашэнкі аформілася летам 1996 года. Спачатку ён паспрабаваў праціснуць такое рашэнне праз парламент. У Вярхоўны Савет–13 на той час уваходзілі 196 чалавек, і ў асноўным гэта былі тры фракцыі: прыхільнікі Лукашэнкі, камуністы і аграрыі. Дэмакраты складалі там меншасць. Więcej »
«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 долараў у наступным годзе», — сказаў Лукашэнка, наведваючы Магілёўскую вобласць. Гэтая сакральная лічба — 500 долараў заробку — узнікае ва ўяўленні кіраўніка дзяржавы ўжо не раз. Упершыню задачу росту дабрабыту насельніцтва да гэтай сумы Аляксандр Рыгоравіч паставіў у далёкім 2005 годзе — напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006-га. Тады абяцалася, што гэта будзе зроблена цягам пяцігодкі. Więcej »
Выбары ў ЗША, якімі быў заклапочаны ўвесь свет, нарэшце прайшлі. Амерыка «падбівае вынікі», а той самы свет варожыць, якой будзе палітыка Злучаных Штатаў у дачыненні да іх. Не выключэнне тут і Беларусь. Апошнімі часамі абодва бакі — як Злучаныя Штаты, так і Сінявокая — прыклалі даволі шмат намаганняў, каб выйсці ў двухбаковых адносінах з таго стану глыбокай замарозкі, якая доўжыцца амаль дзесяцігоддзе. Więcej »