Супрацьстаянне апазіцыі і ўлады на Беларусі многія, апошнім часам, лічылі справай улады і апазіцыі. Простыя людзі не спяшаліся актыўна кагосьці падтрымліваць. А без іх ні тыя, ні другія стабільнага, доўгатэрміновага і яшчэ ў дадатак справядліва здабытага поспеху дасягнуць не могуць. Прычыны пасіўнасці розныя. Хтосьці баяўся за сваю пасаду, працу, маёмасць. Хтосьці за свой лёс. Некаторыя проста баяліся. Іншыя з ляноты не цікавіліся сітуа... Więcej »
У Беларусі рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў. Рыхтуюцца ўсе (зразумела, акрамя самых выбаршчыкаў). І апазіцыя, і ўлада, праводзяць свае падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Апазіцыя працуе ў бясконцых пошуках адзінага кандыдата, на якога, па задумцы ўсё той жа апазіцыі, будуць працаваць усе дэмакратычныя партыі і плыні, якія ёсць у Беларусі. Улада адзінага мае. І мае каму на яго „працаваць”. Дыскусій у колах улады над тым, хто ж гэты адзіны, быц... Więcej »
Па заканчэнні пампезнага адзначэння травеньскіх святаў, дня працы і перамогі, на фоне палітычнага скандалу, звязанага з пазбаўленнем волі праз суд актывістаў беларускай апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча, кіраўнік беларускай дзяржавы вырашыў зрабіць яшчэ адзін неардынарны „падарунак”. У апошні дзень вясны, 31 траўня 2005 г., прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў чарговы ўказ. Паводле яго абмяжоўваецца права на выкарыстанне ў ... Więcej »
Старажытнае Гродна мяняе сваё аблічча. Гэты памежны горад даўно ўжо не бачыў такой мітусні. Паўсюдна перакапаныя вуліцы і ходнікі, супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, пад лямант і лаянку знерваваных шафёраў, спакойна разварочваюць машыны назад, паказваючы рукой, што трэба ехаць у той бок, адкуль прыехалі. У гарадскім транспарце гучаць паведамленні, што дадзены аўтобус часова будзе ездзіць па іншым маршруце. Людзі то заскокваюць у мар... Więcej »
Прайшоў год з таго часу, калі энергічная запальваючая Руслана выйграла конкурс песні Еўрабачання, авалодала тэмпераментным украінскім „хэй” сэрцамі большасці тэлегледачоў і здабыла для сваёй краіны гонар быць гаспадарамі гэтага музычнага спаборніцтва еўрапейскай песні ў гэтым годзе. На Украіну прыехалі прадстаўнікі музычнага шоу-бізнесу амаль усіх еўрапейскіх дзяржаў. Беларусь у 2005 годзе прадстаўляла спявачка Анжаліка Агурбаш. Назіраю... Więcej »
Брытанскі палітык Нэвіл Чэмберлен казаў: „У вайне не бывае пераможцаў, ёсць толькі прайграныя”. З гэтым нельга не пагадзіцца, бо кожная вайна — гэта мноства нявінных ахвяр, безліч зламаных, скалечаных лёсаў. Другая сусветная вайна не можа быць тут выняткам. Але апошнія два ці тры месяцы ў расійскіх і асабліва беларускіх сродках масавай інфармацыі чуем і назіраем сапраўдную істэрыю з нагоды перамогі СССР над Нямеччынай шэсцьдзесят гадоў ... Więcej »
На фоне сусветнага дня друку хочацца паразважаць на тэму, якімі ёсць сёння беларускія медыі. Класіфікацыйна іх можна падзяліць на дзве асобныя катэгорыі — дзяржаўныя і незалежныя. З першымі ўсё зразумела — выданняў і іншых медыйных сродкаў, якія абслугоўваюць урадавую палітыку, процьма. З гэтай вялікай зграі вылучаюцца два тыпы журналістаў — тыя, што наўмысна і асэнсавана сеюць ксенафобію (гэта „люди особого склада” з адпаведным выкштал... Więcej »
Амерыка знервавалася існаваннем апошняе дыктатуры ў цэнтры Еўропы, г.зн. рэжымам Лукашэнкі. Будзе намагацца на яго ўпадак. Гэта мяне зацікавіла: як амерыканскія палітыкі ўяўляюць сабе дэмакратызацыю Беларусі(?). Украінская аналогія не пры чым, хаця б таму, што рэвалюцыя ў Кіеве разбушавалася без першай падтрымкі Захаду. Выбухнула ў выніку моцнай ды арганізацыйна пашыранай унутранай апазіцыі, якую ўзначалілі вопытныя палітыкі з дасведчан... Więcej »
Вялікдзень заўсёды папярэджвае перыяд саракадзённага Вялікага посту, у час якога людзі духоўна рыхтуюцца да свята. Паводле расказаў маёй бабулі з Крывятыч, людзі з яе вёскі на час посту дакладна мылі гаршкі і міскі з тлушчу ды выціралі іх саломай на знак таго, што на перыяд посту выракаюцца мясной і тлустай ежы. Адной з такіх „чыстых” страваў быў гэтак званы „ляк”. У ваду ўкідвалі крыху ільну і мукі. З гэтага атрымоўвалася прохлістка, я... Więcej »
Беларусь стаіць на скрыжаванні эканамічных транзітных шляхоў і палітычных інтарэсаў. Заціснутая паміж усходнім палітычным тэрарызмам і фальшывым заходнім глабалізмам нібы паміж міфалагічнымі Сцылай і Харыбдай, яна, на думку некаторых, ужо не мае шанцаў на адраджэнне сапраўднай незалежнасці, сваёй адметнай культуры. Сённяшняя „беспрасветнасць” уводзіць многіх патрыётаў Айчыны ў скрайні песімізм, а некаторых нават у адчай. Адчуваецца гэта... Więcej »