„Вельмі добра, калі этнічныя беларусы маюць магчымасць вывучаць мову сваіх продкаў. Таму, што мова гэта галоўны ключ да культуры. Мова, культура, гісторыя народа — гэта нельга як-та разлучыць. Разумееце? Таму, што мова гэта асноўнае. Калі ёсць мова — ёсць народ. Калі няма мовы — няма народа”. Шаноўныя чытачы — хуткая віктарына. Хто, на Вашу думку, аўтар гэтых радкоў? Можа Зянон Пазьняк — бескампрамісны змагар за незалежную Беларусь і бы... Więcej »
Шматкультурнасць — шанц развіцця — пад такім лозунгам у Міхалове адбылася сустрэча прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага з самаўрадаўцамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Гайнаўскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў. Хаця не было магчымасці, каб журналісты паставілі яму якое-небудзь пытанне, „Ніве”, аднак, удалося спытаца ў прэзідэнта наконт таго, што далей будзе з дамовай аб польска-беларускім малым памежным руху (незалежна а... Więcej »
— У Махнатым жыве мусі з дзвесце людзей, больш няма. Калісь то было можа і з пяцьсот, — кажуць у адной з найдаўжэйшх вёсак Гайнаўскай гміны. Калісь у цёплыя вечары выседжвалі тут на прыхатніх лавачках, а спеў разносіўся па навакольных палетках і далятаў аж да блізкага Старога Беразова. Сёння вечарамі ціха. Ад вясны чуваць перш за ўсё спеў жаваранкаў. І якраз „Жаваранкамі” ахрысцілі мясцовы калектыў, які дагэтуль дзейнічаў без назвы боль... Więcej »
Падляшская опера і філармонія — Еўрапейскі цэнтр мастацтва. Адна з рэпетыцый да мюзікла „Корчак”. Тадэвуш Платэк, музычны кіраўнік спектакля камандуе: „Яўрэйскія дзеці направа, каталіцкія дзеці — налева”. Мультыопера чакае нас. Малады харыст з Непублічнай пачатковай школы святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку: „А праваслаўныя дзеці — куды?”. Іншая з рэпетыцый. Рэжысёр „Корчака” Раберта Скальмоўскі дзень да каталіцкага свята Унебаўзяцця Н... Więcej »
Кірыл І у Беластоку. — Я шкадую, што сённяшняга дня не дажыў мой бацька, пакойны протаіерэй Ляонцій, — кажа ўзрушаны Мікола Мірановіч, беластоцкі радны і царкоўны харыст. Мой субяседнік сам запрасіўся на хоры ў Свята-Духаўскую царкву, каб тут, разам з народам, вітаць патрыярха Кірыла І, які 18 жніўня наведаў Беласток. Для гэтага заставілі яго свядомасць гістарычнага моманту і духоўна-музычныя традыцыі сям’і. Пра вакальны талент яго баць... Więcej »
Гэтая імпрэза вырастае на адно з цікавейшых мерапрыемстваў па мастацкай і арганізацыйнай прыкмеце. Гаворка пра „Прымацкую бяседу” ў Міхалове. Сёлета праводзіўся другі яе выпуск. Некалькі раз стралялі феерверкі. Былі парасяты, печаныя на агромных ражнах. Апрача мясцовых беларускіх ансамбляў, выступілі несумненныя зоркі з Беларусі: мінскія „Песняры” і „Свята” ды „Сваякі” з Мазыра. Да позняй ночы ролю гаспадара выконваў калектыў „Прымакі” ... Więcej »
Не праходзіць і тыдня, каб „беларуская” ўлада не вызначылася якім-небудзь дыскрымінацыйным захадам супраць беларускай мовы. Вось як змянілася ў краіне ў 1994-ым годзе ўлада, так і ідзе паслядоўны працэс знішчэння ўсяго беларускага. Зараз у цэнтры ўвагі многіх насельнікаў краіны алімпійскія гульні, якія паводле сваіх прынцыпаў пакліканыя да кансалідацыі, згуртавання, залагоджвання грамадскіх супярэчнасцяў. Гэта тое, што ў прынцыпе можа ў... Więcej »
Сёлетняга пятага ўжо Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур» выключна не завяршыў гала-канцэрт. Быў ён затое папярэджаны ў Беластоку мастацкімі акцыямі ў час двухдзённага здарэння «Folk on the street», у рамках якога між іншым маладыя беларусы і палякі выканалі працу на плоце гарадскога стадыёна. У час шасцідзённай «Актавы» выступілі два калектывы з Беларусі: «Баламуты» і «Шчадрыца». Сёлета не бы... Więcej »
— Кожны дзень з фірмы выязджае 20-25 аўтафур з цэглай. Прадаем яе ў галоўным на Беласточчыне, у Мазавецкім, Мазурска-Вармінскім, Люблінскім ваяводствах. Сваіх пакупнікоў знаходзім у Гданьску, Катавіцах, Жэшаве... У нашым выпадку не аплачваецца прадаваць, калі да кліента больш за 200 кіламетраў. Гэта дадатковыя кошты. Калісь пакупнік набываў цэглу, браў яе і сам развозіў, а сёння нам трэба давезці і разгрузіць... Więcej »
У пятніцу, 14 ліпеня, у васемнаццаць гадзін — афіцыйнае адкрыццё фестывалю. Вядучая Ілона Карпюк, згодна традыцыі, паклікала ўсіх сяброў БАСу на сцэну, згадваючы: „Дзякуючы ім маем магчымасць сёлета сустрэцца ўжо дваццаць трэці раз”. У гэтым годзе словы падзякі атрымала таксама таварыства ПКС (Pogotowie Kulturalno-Społeczne), якое дапамагло БАСу атрымаць фінансавую падтрымку з боку Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. — Я не лічу,... Więcej »