«Наша Ніва» прапануе традыцыйны агляд лукашэнкаўскіх элітаў. Папярэднія былі зробленыя ў 2009 і 2011 гадах. Для разгляду мы ўзялі прэм’ер-міністра, віцэ-прэм’ераў, спікераў абедзвюх палат парламента, старшынь асноўных судоў, прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, генпракурора, кіраўніка справамі прэзідэнта, міністраў, старшынь дзяржаўных і нацыянальных камітэтаў, старшынь аблвыканкамаў, старшыню ЦВК і старшыню Нацбанка. Вакантныя пакул... Więcej »
Падчас наведвання «Кераміна» Аляксандр Лукашэнка чарговы раз узгадаў сістэму найму на працу. «На працягу паўгода ўсе павінны перайсці на кантракты! У нас яшчэ шмат людзей працуе без кантрактаў! Няхай прафсаюзы зоймуцца гэтым пытаннем. Ва ўсім павінен быць парадак. Так робіць увесь свет», — заявіў ён. Więcej »
Палата прадстаўнікоў пачала разгляд праекта рэспубліканскага бюджэту на 2014. Сярод патрабаванняў МВФ і ЕўрАзЭС — бездэфіцытнасць гэтага дакумента. Планаваныя выдаткі складаюць каля $22 мільярдаў. Напрыклад, толькі на абслугоўванне замежнага дзяржаўнага доўгу давядзецца аддаць больш за $1 мільярд. Więcej »
Асістэнт адной з кафедраў БДТУ Мікалай Гораў 31 жніўня вяртаўся з Літвы ў Беларусь праз памежны пераход «Прывалка» пад Гроднам. За 5—10 метраў да пачатку тэрыторыі Беларусі па сустрэчнай паласе ўздоўж чаргі праехаў аўтамабіль Audi Q7, які акаціў швагра Мікалая вадою з лужыны і ўшчаміўся ў прастору паміж ягоным і папярэднім аўто. Więcej »
Бізнэсмэн Юрый Чыж будуе ў сваёй роднай вёсцы Сабалі, што пад Бярозай, вялікі турыстычны комплекс. Гатэль, музей, рэстаран, лыжная траса, канюшні, ферма па вытворчасці мармуровага мяса… Загадаў яму гэта зрабіць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы летась падпісаў указ «Аб умовах стварэння турыстычнага культурна-этнаграфічнага комплекса «Наш родны кут Сабалi». Więcej »
У 1994 Генадзь Навіцкі, на той час кіраўнік Магілёўскага аблсельбуда, зрабіў выбар, які вызначыў ягоную будучыню. Навіцкі актыўна збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку і пасля ягонай перамогі стаў міністрам архітэктуры і будаўніцтва. 2001-2003 гады — зорны час для Генадзя Навіцкага. Ён другая асоба краіны, прэм’ер-міністр. Але кіраўнік краіны быў ім не задаволены і даволі хутка перасадзіў ва ўтульнае месца старшыні Савета рэспублікі. Więcej »
Раней Нобелеўскія прэміі прысуджаліся выхадцам з Беларусі. Цяпер у спісе рэальных прэтэндэнтаў (старонка 9) — два чалавекі, даруйце за штамп, прапісаныя ў Беларусі. Гэта, як той казаў, дзве вялікія розніцы. І яны між сабой вельмі розныя, гэтыя людзі. Бяляцкі — падпольшчык, удзельнік барацьбы за незалежнасць, пасля — за грамадзянскія і нацыянальныя правы. Więcej »
Лукашэнка загаварыў пра дэвальвацыю. Людзі ўжо смяюцца, калі нехта з высокіх чыноўнікаў пачынае пераконваць, што абясцэньвання валюты не будзе. Кажуць, гэта верны знак, што яе не мінаваць. Так перад 2009-м Лукашэнка даказваў, што рубель не страціць у цане. А памятаеце, як у 2011 шчыраваў старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч? «…Калі, дапусцім, рэзкае падзенне — мы падтрымліваем сваю нацыянальную валюту, рэзкая прапанова па валюце — мы скуп... Więcej »
Нацыянальны цэнтр культуры аб'яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячны курс навучання ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia». Праграма «Gaude Polonia» прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Więcej »
21 жніўня супрацоўнікамі КДБ была арыштаваная начальніца Упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Галіна Грышкавец, а таксама яе намесніца Наталля Беразоўская. Więcej »