Мікола Ермаловіч (1921—2000) адкрыў нам вочы на сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх гісторыкаў пра заваяванне жамой-тамі беларускіх зямель у XIII ст. і даказаў, што беларусы — аславяненыя балты, а не збалтызаваныя славяне. Пасля Ермаловіча наша гісторыяграфія зрабілася прынцыпова іншай чым яна была раней. Więcej »
Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і. Więcej »
У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў “Мроя”, “NRM”, “Крамбамбуля”, Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць “Пакуль сабачка жывы”, якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы. Więcej »
Мы, урад Крычаўскай магдэбургіі, выслухаўшы абодва бакі, устанавілі, што вышэйпамянёныя верхаводы чатыры гады цэлыя воласці бунтавалі, арданансаў яснавяльможнага князя Радзівіла не прызнавалі, а губернатараў і пастаўленых імі па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі, маетнасць іхнюю рабавалі і сабе на пажытак забіралі, і нарэшце на людзей пана свайго літасцівага яго мосці князя Гераніма Радзівіла, падчашага Вялікага Княства... Więcej »
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых. Więcej »
Новую кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна склалі вершы і паэмы апошніх гадоў. Вечнае пытанне да неба і да Бога: што ёсць жыццё, адчай чарнобыльскае навалы, карані паганства ў душы і ў разуменні свету, позірк на далёкую ўжо цяпер партызаншчыну вачыма сённяшняга дня, лірычнае споведзь і ўсмешка, інтымныя радкі — такі тэматычны абсяг кнігі наэзіі «Міласэрнасць плахі». Więcej »
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя а... Więcej »
“Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, літаратурныя экспэрымэнты Бэроўза і Томпсана. Гэтая кніга зазірае ў сьвет тых, хто жыве па-за грамадствам, соцыюмам і не імкнецца да яго далучацца, а хутчэй наадварот, пратэстуе супраць усяго будзённага, усяго масавага. Героі самі ствараюць сваё атачэньне, самі робяць яго такім, якім жадаюць бачыць, будуюць міты й казкі, міс... Więcej »
Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэ... Więcej »
У кодэксе лацінскіх дакумэнтальных крыніцаў, падрыхтаваных да выданьня клясычным філёлягам Алесем Жлугкам, які займаецца дасьледваньнем лацінамоўных гістарычных крыніцаў, упершыню найбольш поўна пададзеныя лісты і сьведчаньні XIII - пачатку XIV стагодзьдзя, якія датычаць караля Міндава. Адэкватнае ўзнаўленьне лацінскіх тэкстаў, навуковы апарат да іх, заснаваныя на сучасных выдавецкіх нормах, камэнтары і факсыміле, беларускі пераклад роб... Więcej »