Як мінімум тры нумары запар наш часопіс звяртаецца да гэтага мерапрыемства (у наступным змесцім аналітычныя агляды). Менавіта такія з'явы, як «Месяц фатаграфіі», здольныя паспрыяць ператварэнню Мінска ў адзін з культурных цэнтраў Усходняй Еўропы, да чаго, відавочна, павінен імкнуцца кожны больш-менш прыстойны тутэйшы горад. Прынамсі «зоркі» на «Месяцы...» свяцілі, знакавыя паказы таксама былі, беларускае мастацтва прадстаўлялася вельмі ... Więcej »
На пачатку кастрычніка ў Мінску прайшоў ІХ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Традыцыйны, штогадовы, сёлета ён уражваў найперш размахам. У фэсце ўдзельнічалі салісты і калектывы з Беларусі, Бельгіі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Літвы, Нідэрландаў, Расіі, Эстоніі. На форуме, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва «РК груп», а мастацкім кіраўніком з'яўляецца Расціслаў К... Więcej »
Галоўны архітэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Віктар Крамарэнка загрунтаваў канцэпцыю будынка на чатырох блоках — чатырох гадах вайны. Праз прасветы паміж імі можна ўбачыць абеліск «Мінск — горад герой». Галоўны фасад вырашаны ў мажорных тонах, адваротны афармляўся з дапамогай скульптурных форм. Матэрыялы фасада таксама сімвалічныя: сталь і залацістае шкло — бляск зброі і ордэнаў Перамогі. Дзесяць пром... Więcej »
Мастачка Наталля Залозная кажа: Для мяне Час валодае цякучасцю. Сённяшняе пастаянна апынаецца то мінулым, то будучым. Сённяшняе не можа быць працягам, яно вечна выслізгвае. Назва выставы — адна з формаў часу ў англійскай мове: «цяперашняе працягнутае», і гэта мне здалося парадаксальнай гульнёй слоў. У працах зафіксаваныня ўстойлівы момант скачку або падзення як спынены момант сучаснасці. Więcej »
«Час піць гарбату»... І вось ва ўяўленні гледача паўстаюць вобразы Чэхава, Пастарнака і Мандэльштама, а на палатне шафкі, буфеты і шыфаньеры напаўняюцца антыкварыятам срэбнага веку і дэкадансу. Фамільныя каштоўнасці ў паціне часу таемна пераліваюцца — як водбліскі мінулага свету вішнёвых садоў і нетаропкіх гутарак пры газавай лямпе. Więcej »
Творца адкрыла свае выставы адразу на дзвюх гарадскіх пляцоўках. Экспазіцыя ў Галерэі Тызенгаўза «Тая, што чакае цябе» выяўляе мастакоўскія інтэрпрэтацыі жаночага вобраза. Персанажы Шобы часам супярэчлівыя — паводле стаўлення да навакольнага свету і свайго абранніка, аднак натуральныя ў сваім унутраным імкненні да шчасця і гармоніі з усім існым. Więcej »
Жыццё Арлена Кашкурэвіча ў мастацтве сапраўды было шляхам: творца не засяроджваўся на распрацоўцы адметнасцей стылю, не эксплуатаваў адну і тую ж тэму, а шукаў новыя далягляды, заўжды быў рызыкантам. Нездарма яго любімы літаратурны герой — гётаўскі Фаўст, такі ж нястомны шукальнік ісціны. Więcej »
«Беларусь у Першай сусветнай вайне» магла стаць звычайнай архіўнай экспазіцыяй, дыхтоўнай па вызначэнні — яе паходжанне галоўным чынам з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея не дае падставы сумнявацца ў якасці фатаграфічнай калекцыі. Падчас падрыхтоўкі адкрыцці ішлі адно за адным, і выстава атрымалася не проста якаснай, а першакласнай. Адзначым адразу, што «Беларусь у вайне» і «вайна ў Беларусі», на тэрыторыі Беларусі — акцэнты прынц... Więcej »
Адметны праект быў прэзентаваны ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Ён прысвячаўся 75-годдзю Эдуарда Кучынскага, прафесара, скрыпічнага педагога. Эдуард Віктаравіч узгадаваў не адну зорку ў сольным скрыпічным выканальніцтве. Кучынскі памёр летась, напрыканцы верасня. І юбілей адзначылі, на жаль, ужо без яго. Więcej »
Старонні чалавек, прачытаўшы біяграфію Міхася Раманюка, адразу не зразумее: як можна паспець зрабіць усе гэтыя справы за адно жыццё. За 53 гады. У тых не самых спрыяльных для нацыянальнага развіцця ўмовах 1960—1980-х гадоў, у больш спрыяльных, але матэрыяльна складаных 1990-х. Аднак тыя, хто ведаў Міхася Фёдаравіча, нічому не здзіўляліся: чалавек ён быў няўрымслівы, апантаны і таленавіты Więcej »